Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ патрабуе неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку


Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 9 сакавіка накіраваў зварот з гэтым патрабаваньнем у расейскую амбасаду ў Менску.

Партыя БНФ патрабуе ад расейскіх уладаў ня толькі вызваленьня ўкраінскай лётчыцы, але таксама зьняцьця зь яе абвінавачаньняў і вяртаньня на тэрыторыю Ўкраіны.

Як перадае БелаПАН, у звароце сказана, што арышт і судовы перасьлед Саўчанкі, на думку сябраў партыі, «ня мае нічога агульнага з правам, а зьяўляецца непрыхаванай расправай, матываванай сумнеўнымі палітычнымі разьлікамі і мэтамі запалохваньня законных уладаў Украіны».

«Выкраданьне Надзеі Саўчанкі сэпаратыстамі, яе гвалтоўны вываз з тэрыторыі Ўкраіны і яе незаконная перадача расейскім уладам зьяўляюцца актам міжнароднага тэрарызму — міжнароднымі злачынствамі, ажыцьцёўленымі сэпаратыстамі ў змове з расейскімі органамі ўлады», — лічаць у БНФ.

На думку прадстаўнікоў партыі, перасьлед Саўчанкі як украінскага вайскоўца парушае адзін з пунктаў менскіх пагадненьняў, які тычыцца абмену палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG