Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч: Вінаватыя ня толькі Пуцін і Лукашэнка


Прыхільнікі творчасьці Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе ў міжнародным аэрапорце «Мінск», архіўнае фота 15 ьнежня 2015 году

Прыхільнікі творчасьці Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе ў міжнародным аэрапорце «Мінск», архіўнае фота 15 ьнежня 2015 году

Расейская імпэрыя, гвалт над людзьмі, кроў, вайна, Нобэлеўская прэмія, расейскае тэлебачаньне. На гэтыя і іншыя тэмы разважала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч 3 сакавіка на сваёй першай сустрэчы з чытачамі ў Бэрліне пасьля прысуджэньня ёй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

Свабода выбрала найбольш яркія выказваньні пісьменьніцы, якія прагучалі на сустрэчы.

Пуцін сказаў — вакол ворагі

Калі 2 гады таму Пуцін зусім скінуў усе маскі і стаў тым, чым мы яго ведаем на працягу апошніх гадоў, ён знайшоў яднаньне з народам, выклікаў зноў гэтую мілітарысцкую памяць.

«Мы ведалі, што нашы салдаты (у Другой усясьветнай вайне) перамаглі, але мы ня ведалі, якая гэта была страшная вайна. І ўсе войны — і Аўганістан, і войны, якія вяла савецкая імпэрыя ў Афрыцы. Усё гэта падавалася як вызваленьне, як сусьветная рэвалюцыя, якая адбудзецца вось-вось. І гэты дух мілітарызму ўкараняўся зь першых гадоў жыцьця чалавека: і ў дзіцячым садзе, і ў сям’і, і ў школе. Радыё, тэлебачаньне... Гэта была ваенная краіна. Гэтай краіны ўжо больш за 20 гадоў няма, але калі я бываю ў Маскве, асабліва ў травеньскія дні, і бачу парад і як да яго рыхтуюць, мне здаецца, што нічога не зьмянілася. І калі 2 гады таму Пуцін зусім скінуў усе маскі і стаў тым, чым мы яго ведаем на працягу апошніх гадоў, ён знайшоў яднаньне з народам, выклікаў зноў гэтую мілітарысцкую памяць. Ён сказаў: нас зьневажаюць, мы вялікая краіна, нам патрэбная вялікая Расея, вакол ворагі».

Людзі вераць, што «рускі мір» зробіць іх шчасьлівымі

«У 1990-я гады мы былі такімі рамантыкамі — тыя, хто верыў у Перабудову. Мы думалі, што чалавек выйдзе зь лягеру і будзе свабодным. А апынулася, што ня можа ўчорашні лягерны чалавек стаць заўтра свабодным. Аказалася, што свабода — вельмі доўгі шлях. Але гэта мы зусім нядаўна зразумелі. І асабліва цяпер, калі людзі так ахвотна зноў паверылі Пуціну і вырашылі, што калі яны прыйдуць назад і зробяць нешта накшталт Савецкага Саюза, „рускага міру“, то яны будуць шчасьлівыя».

Крыві можа быць яшчэ больш

Можа вось толькі зараз імпэрыя сыходзіць. Але сыходзіць зь вялікай крывёю. Можа нават крыві яшчэ будзе больш.

«Трэба прызнаць, што амаль 40 гадоў я пісала свае 5 кніг, гэтую гісторыю „чырвонай цывілізацыі“, і з кнігі ў кнігу ляпіўся вобраз „чырвонага чалавека“, які, я думала, памірае ці памёр. А аказалася — не. Можа вось толькі зараз імпэрыя сыходзіць. Але сыходзіць зь вялікай крывёю. Можа нават крыві яшчэ будзе больш».

Не магу глядзець расейскае тэлебачаньне

«Я некалькі разоў уключыла, і тое, што я пачула, нават мяне, чалавека, які ўсё жыцьцё займаецца інтэлектуальнай дзейнасьцю, гэта зьбівае з ног. Абсалютна нармальна, калі вядучы (яны ўсе там аднолькавыя) кажа: „Ды ў нас цяпер такая зброя, Захад не заўважыў, як мы ўзброіліся, мы здольныя пакінуць ад Амэрыкі жменю попелу!“ Дзень у дзень гаворыцца, што вакол ворагі: Захад — вораг, Абама — вораг. Дзе спалілі яго пудзіла, і натоўп прывітаў гэта радасна. І няхай у нас будзе пустая лядоўня, галоўнае, што „Крым наш“!»

Вінаватыя ня толькі Пуцін і Лукашэнка

Трэба сумленна рабіць сваю справу. Іншага выйсьця няма. А то потым наступяць новыя часы, і мы скажам, што быў вінаваты адзін Пуцін. Або адзін Лукашэнка. Не, мы таксама.

«Гэта вельмі проста — сказаць, што вінаваты толькі Пуцін. Я думаю, гэтыя ідэі, якія ён абвяшчае, яны падаюць на глебу, іх чакала грамадзтва. Калі так хутка не атрымалася свабода, не атрымалася такое добрае жыцьцё, як на Захадзе, зьявілася азьвярэньне. І, вядома, гэтая нянавісьць павінна была знайсьці сабе выйсьце. І калі мяне пытаюцца, што рабіць? Я адказваю: „Трэба сумленна рабіць сваю справу: я павінна сумленна пісаць, настаўнік — шчыра гаварыць са сваімі вучнямі“. Іншага выйсьця няма. А то потым наступяць новыя часы, і мы скажам, што быў вінаваты адзін Пуцін. Або адзін Лукашэнка. Не, мы таксама».

Нобэлеўская прэмія — абарона, калі хочаш гаварыць, што думаеш

«Імгненна вакол мяне ўтварылася непранікальная абстаноўка, улада стала рабіць выгляд, што нічога такога не адбылося. Што Нобэлеўская прэмія — гэта такая ж прэмія, як і тыя, што дае Лукашэнка. Але рэакцыя самога народа — беларусаў, расейцаў — была выдатнай. У дзень, калі аб’явілі пра прэмію, яны выходзілі, цалавалі адзін аднаго. Кажуць, у горадзе раскупілі ўсё шампанскае, гэта было сьвята. І варта мне паказацца дзесьці, падыходзяць зусім незнаёмыя людзі, дзякуюць, плачуць, што вось і пра нас, беларусаў, цяпер даведаўся сьвет. Рэакцыя людзей проста цудоўная, і мне гэта вельмі дорага. Вядома, у нейкім сэнсе Нобэлеўская прэмія — гэта абарона. Я заўсёды казала тое, што думаю, але цяпер у нас вельмі дрэнныя часы. Гаварыць тое, што думаеш, дужа цяжка. І, вядома, ня ўсе могуць сказаць тое, што магу я».

Цалкам матэрыял можна прачытаць тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG