Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курды абвінавацілі сірыйскую апазыцыю ў хімічнай атацы


Зруйнаваныя вуліцы сірыйскіх гарадоў
Зруйнаваныя вуліцы сірыйскіх гарадоў

Байцы курдзкіх атрадаў народнай самаабароны, якія ваююць у Сірыі, заявілі, што іншыя паўстанцкія групоўкі наўмысна нанесьлі па іх пазыцыях удар хімічнай зброяй.

Паводле курдаў, інцыдэнт адбыўся ў Алепа. Недалёка ад іх пазыцый разарваўся снарад, у якім была, па словах прадстаўнікоў атрада, нейкая жаўтлявая субстанцыя — як мяркуецца, фосфар.

Паўстанцы ў адказ заявілі, што не выкарыстоўваюць хімічную зброю. Яны абвінавацілі курдаў у супрацоўніцтве з рэжымам прэзыдэнта Башара Асада, а курдзкіх снайпэраў — у забойстве прадстаўнікоў умеранай апазыцыі ў Алепа.

Цяпер у Сірыі працягваецца перамір’е, заключанае 11 дзён таму. Пра яго дамовіліся ўсе ўдзельнікі збройнага канфлікту, акрамя двух экстрэмісцкіх арганізацый. Гэта першы выпадак рэальнага спыненьня агню за ўсе пяць гадоў грамадзянскай вайны.

Перамір’я ўдалося дабіцца пры спрыяньні Расеі і ЗША. ААН і Эўразьвяз адзначаюць, што ў цэлым рэжым спыненьня агню выконваецца, хоць асобныя парушэньні ўсё ж ёсьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG