Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія зьнішчальнікі ўзьнімаліся для перахопу расейскіх ТУ-160 над Ла-Маншам


Два францускія зьнішчальнікі 17 лютага былі ўзьнятыя па трывозе для перахопу двух расейскіх звышгукавых бамбавікоў ТУ-160, якія былі зафіксаваныя над Ла-Маншам за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад францускага берага.

Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік штабу францускіх ваенна-паветраных сілаў, генэрал Андрэ Ланата.

«Бамбавікі (ТУ-160) вылецелі з Расеі, абмінулі «Нарвэгію, брытанскія выспы і былі зафіксаваныя брытанскімі зьнішчальнікамі. Мы іх заўважылі над Ла-Маншам», — патлумачыў генэрал.

Паводле яго, расейскія бамбавікі заставаліся над зонай у адкрытым моры, на якую не распаўсюджваецца сувэрэнітэт якой-небудзь краіны, а затым разгарнуліся на поўнач, не парушыўшы паветранай прасторы Францыі. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад гораду Ле Туке на поўначы краіны. Па трывозе былі паднятыя два зьнішчальнікі Rafale і Mirage 2000 францускіх ВПС.

У Вялікай Брытаніі ў той жа дзень па трывозе падымаліся два самалёты Typhoon.

Раней, у студзені 2015 году францускія зьнішчальнікі былі паднятыя па трывозе для перахопу над Ла-Маншам расейскіх бамбавікоў ТУ-95.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG