Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША заклікаў неадкладна вызваліць Саўчанку


Джо Байдэн выступае ў Вярхоўнай Радзе 8.12.2015

Джо Байдэн выступае ў Вярхоўнай Радзе 8.12.2015

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн заклікаў Расею зрабіць правільны выбар, зьняць усе абвінавачаньні супраць Надзеі Саўчанкі і неадкладна вызваліць яе.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Белага дому.

Паводле Байдэна, сёньня, калі мы адзначаем Міжнародны жаночы дзень і аддаем належнае ўсім сьмелым жанчынам, якія змагаюцца супраць несправядлівасьці ў гэтым сьвеце, мы таксама стаім побач з Надзеяй і ўкраінскім народам.

Надзея была незаконна дастаўленая ў турму ў Расеі і паўстала перад судом паводле сфабрыкаваных абвінавачаньняў, гаворыцца ў заяве Байдэна. Віцэ-прэзыдэнт ЗША нагадвае, што Надзея абараняла сваю краіну як вайсковец украінскіх узброеных сілаў і ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях ва ўсходняй частцы Ўкраіны, калі была выкрадзена сэпаратыстамі і вывезена за мяжу супраць яе волі.

На працягу апошніх 20 месяцаў яна стала сымбалем украінскага нацыянальнага гонару і сілы, заявіў Байдэн. Яе далейшае незаконнае ўтрыманьне пад вартай зьяўляецца відавочным парушэньнем абавязаньняў Расеі, прынятых у Менскіх пагадненьнях, і Саўчанка мусіць быць неадкладна вызваленая, падкрэсьліваецца ў заяве.

«Надзея заслугоўвае таго, каб вярнуцца дадому да сваёй сям’і і сяброў і далучыцца да дэпутатаў Вярхоўнай Рады, каб пачаць фармаваць новую Украіну», — адзначае Байдэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG