Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уральская юрыстка піша данос у ФСБ на дзіця


Валерыя Рытвіна
Валерыя Рытвіна

У Екацерынбургу працягваецца перасьлед маці-адзіночкі Кацярыны Валагжэнінавай, якую нядаўна прызналі экстрэмісткай і прысудзілі да 320 гадзінаў папраўчых прац за праўкраінскія пасты ў сацыяльных сетках.

Прысуд, вынесены Валагжэнінавай, мае яшчэ адно наступства: 46-гадовая маці-адзіночка цяпер занесеная ў сьпіс тэрарыстаў і экстрэмістаў Расфіннагляду. Гэта значыць, што яна ня можа карыстацца сваімі рахункамі ў банках і банкаўскімі картамі, у тым ліку — атрымліваць належныя ёй сацыяльныя выплаты. Таксама суд пастанавіў зьнішчыць яе ноўтбук, як прыладу злачынства, нягледзячы на тое, што кампутар Валагжэнінава купляла ў крэдыт і да гэтага часу за яго расплачваецца.

Неўзабаве пасьля вынясеньня прысуду людзі вырашылі дапамагчы Валагжэнінавай і пачалі зьбіраць для яе грошы на новы наўтбук. Але сутыкнуліся зь нечаканай перашкодай — зваротам у ФСБ і іншыя органы з боку пільнай грамадзянкі Валерыі Рытвінай. 23-гадовая юрыстка, актывістка праўладнага Народнага фронту папрасіла паліцыю, ФСБ і пракуратуру праверыць на датычнасьць да экстрэмізму ўсіх, хто дапамагае асуджанай.

Паводле яе, нельга «дэманстраваць грэбаваньне дзеючай сыстэмай дзяржаўных органаў і ў такой рэзкай форме».

Пры гэтым сама Рытвіна даносчыцай сябе ня лічыць:

«Даносы — гэта таемны зварот. Я зрабіла свой зварот адкрыта, выказала сваю грамадзянскую пазыцыю. Чаму, калі апазыцыя ў нас выказвае сваю грамадзянскую пазыцыю, гэта лічыцца іх грамадзянскай пазыцыяй, а калі я раблю зварот у дзяржворганы, гэта назвалі нейкім неадэкватным словам „данос“?» — абураецца яна.

Карэспандэнтка Свабоды Кацярына Панамарова сустрэлася з патрыёткай і распытала яе пра прычыны яе ўчынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG