Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: Чым больш жанчын у кампаніі, тым большыя яе посьпехі


Рост колькасьці жанчын у фірме вядзе да яе лепшых паказчыкаў. Аднак, у Беларусі жанчыны атрымліваюць на траціну менш, чым мужчыны.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня свой гендэрны даклад апублікаваў Эўрастат. Ён засяродзіў сваю ўвагу на розьніцы заробкаў мужчын і жанчын. З краінаў Эўразьвязу самая вялікая розьніца адзначаная ў Эстоніі — 28,3 %. Паводле дадзеных эўрапейскай статыстычнай службы, у 2014 годзе ў цэлым па Эўразьвязе жанчыны атрымлівалі зарплату на 16 меншую, чым мужчыны. Для параўнаньня — сярэдняя розьніца па Беларусі (дадзеныя 2014) складала 25% на карысьць мужчын. У 2015 такая розьніца склала ўжо 33 працэнты на карысьць мужчын. Пра гэта ў інтэрвію Белта заявіла міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

Чым больш жанчын у кампаніі, тым большыя яе посьпехі. Такую выснову мае даклад Міжнароднага Валютнага фонду, апублікаваны сёньня.

Рост колькасьці жанчын у складзе рабочай сілы вядзе да лепшых паказчыкаў фірмы, адзначаецца ў дакумэнце. У МВФ падкрэсьліваюць, што прысутнасьць жанчын на вышэйшых пасадах павышае прыбытак фірмы, падтрымлівае карпаратыўныя інвэстыцыі і вытворчасьць. Гэты фактар таксама перашкаджае «замаруджваньню тэмпаў эканамічнага росту ў Эўропе».

Тым ня менш, паводле МВФ, у Эўропе ёсьць праблемы з занятасьцю жанчын. Меншая доля жанчын дасягае верхніх ступеняў кар’ернай лесьвіцы.

XS
SM
MD
LG