Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яскевіч рассылае «кампрамат» на Шумчанку. Шумчанка: «Гэта здрада»


Яскевіч заяўляе, што не адгаворвае людзей ісьці 14 сакавіка да Міністэрства па падатках і зборах, а проста рассылае людзям цытаты Шумчанкі і заклікае «падумаць, што ён піша».

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка заявіў, што каардынатарка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч адгаворвае людзей выходзіць 14 сакавіка да Міністэрства па падатках і зборах у знак пратэсту супраць указу № 222.

Ірына Яскевіч сьцьвярджае, што проста скапіявала цытаты Шумчанкі з сацсетак і разаслала іх людзям:

«Хай Шумчанка паглядзіць на свае ўчынкі, хай распавядзе людзям, як ён піша, што гэта першы крок. Ён ня бачыць, што людзі стаяць на плошчах. З чаго б ён прасякнуўся жаданьнем некага некуды весьці, калі ўжо пасьпеў зьмяніць месца, дзе людзі павінны былі сустракацца? Такім чынам ён адсек простых грамадзян, якія прыйшлі на мерапрыемства. Навошта ён гэта робіць?

Людзей разводзяць, дзеляць, сеюць між людзьмі неразуменьне, жаданьне спрачацца. На што мяняць месца? Я не заклікаю, бо не давяраю яму, у мяне ёсьць сумневы, што ён ня выйдзе.

Я нікога не адгаворваю, я кажу: чытайце яго і думайце, што ён піша. Гэта ў яго трэба спытаць, што ён робіць. І што там робіць Мікола Статкевіч, няўжо і ён ня бачыць, што адбываецца? Людзей разводзяць, дзеляць, сеюць між людзьмі неразуменьне, жаданьне спрачацца. На што мяняць месца? Я не заклікаю, бо не давяраю яму, у мяне ёсьць сумневы, што ён ня выйдзе. Пазыцыі Статкевіча я ня бачу, ён маўчыць».

Яна згадвае, што Шумчанка адклікаў мітынг 15 лютага пасьля рашэньня пра стварэньне рабочай групы зь міністэрствамі, затым са Статкевічам падаваў заяўку на мітынг 14 сакавіка (яна мяркуе, што ў магчымасьць дазволу акцыі ніхто ня верыў), а па атрыманьні адмовы заклікаў прыходзіць 14-га пад Міністэрства па падатках і зборах, хоць там дазволу на масавую акцыю нават не прасілі. Яна згадвае, што Шумчанка не выходзіў на несанкцыянаваныя вулічныя акцыі, бо быў упэўнены, што яго затрымаюць. Сама ж Яскевіч кажа, што апошні мітынг наведала.

Наша задача — напоўніць нарматыўныя дакумэнты такім зьместам, каб людзі маглі спакойна выйсьці на працу, бо гэты прамежак часу, калі людзі спрабавалі працаваць па накладных, нясе вялікую пагрозу канфіскацыяў і штрафаў.

«Мы ўжо дамовіліся, мы пакідаем гэтыя лічбы „222“, — кажа Яскевіч пра дзейнасьць працоўнай групы, у якой бярэ ўдзел і якую Шумчанка заклікаў расфармаваць і перанабраць. — Наша задача — напоўніць нарматыўныя дакумэнты такім зьместам, каб людзі маглі спакойна выйсьці на працу, бо гэты прамежак часу, калі людзі спрабавалі працаваць па накладных, нясе вялікую пагрозу канфіскацыяў і штрафаў. 9-га ў нас будзе пляцоўка, каб дэлегаты гаварылі і іх выслухалі, па выніках 9-га, хутчэй за ўсё, будзе заява».

Анатоль Шумчанка тлумачыць, што 9 сакавіка на паседжаньні працоўнай групы будзе прадстаўлены «нейкі праект, які нічога ня зьменіць», і таму расчараваным у выніках перамоваў прадпрымальнікам варта асабіста выходзіць 14-га да МНС. Ён мяркуе, што Яскевіч працуе на раскол прадпрымальнікаў праз уласныя амбіцыі:

Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

«Мы заўсёды падтрымлівалі мітынгі, я заўсёды казаў, што я за іх. Я не магу зразумець, адкуль у яе нянавісьць да мяне, да „Пэрспэктывы“. Сёньня тыя, хто адгаворвае людзей ад вулічных акцыяў, калі зразумела, што перамовы ні да чога не прывялі, — такія людзі — гэта раскольнікі і здраднікі. Яна не ў інтарэсах людзей працуе. Мы спадзяёмся, што ў прадпрымальнікаў Віцебску будзе здаровы сэнс, каб ня слухаць, што ня трэба нічога рабіць і ня трэба нікуды ехаць.

Нашая пазыцыя і мая асабістая — усіх, хто прапануе людзям барацьбу, трэба падтрымліваць. І пасьля 14-га будуць жа нейкія акцыі — і мы падтрымліваем любыя ініцыятывы, скіраваныя на прадпрымальніцкую актыўнасьць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG