Лінкі ўнівэрсальнага доступу

EHU Times шукае сродкі: заробак рэдактара 1600€, журналіста 1200€


ЭГУ мае намер ажывіць свой студэнцкі часопіс. Грошы на яго будуць шукаць 10 сакавіка ў Вільні на канфэрэнцыі донараў «10 years of European Humanities University in Vilnius — shaping the European future together».

Рэдактар часопіса «Ідэя» Рыгор Астапеня выклаў у сваім фэйсбуку скрыншот прэзэнтацыі EHU Times.

Мяркуецца, што гэта будзе СМІ, якім будуць займацца студэнты ўнівэрсытэту. Сярод іншага, бачныя заробкі, на якія адміністрацыя ўстановы плянуе знайсьці сродкі: рэдактар мае зарабляць 1600 эўра, вэб-адміністратар, рэпарцёры і фотакарэспандэнт па 1200 эўра.

EHU Times існуе і цяпер. Матэрыялы выходзяць прыкладна раз у тры дні, мовы выданьня — расейская, беларуская і ангельская. Абнаўляецца раз у некалькі дзён. У кантактах пазначаныя чатыры асобы. На дадзены момант у рэдакцыі не змаглі пракамэнтаваць гэтую інфармацыю.

XS
SM
MD
LG