Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ключ


Мікалай Талкуноў, «Уручэньне Ф. Дзяржынскаму пастановы СНК аб стварэньні УЧК» (1953).

Мікалай Талкуноў, «Уручэньне Ф. Дзяржынскаму пастановы СНК аб стварэньні УЧК» (1953).

Калісь адна каляжанка сьцьвярджала, што сьмерць СССР хаваецца ў пісталеце Дзяржынскага, які захоўваецца ў мэмарыяльным музэі на віленскім Зарэччы.

Магчыма, мела рацыю, але выявілася, што заместа зброі там экспанаваўся муляж.

Ліквідацыю музэю ў пачатку 90-х мала хто заўважыў: добраахвотна яго не наведвалі (пэрсанаж непрыемны), а будынак знаходзіўся далёка ад тагачасных турыстычных сьцежак.

Дом стаяў пусты: пару разоў гарэў, а летась яго зьнесьлі.

Нечакана для мяне, на гэты акт не зьвярнулі ўвагі шматлікія ідэйныя спадкаемцы рэвалюцыянэра з гарачым сэрцам. Падазраю, што маўчаць, бо спадзяюцца, што ключ да сьмерці СССР надзейна засыпалі друзам дому, дзе прайшло юнацтва Фэлікса Дзяржынскага.

Андранік Антанян

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG