Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фасадзе касьцёла Божага цела ў Нясьвіжы знайшлі старадаўнія фрэскі


Фота: Андрэй Карпук, catholic.by
Фота: Андрэй Карпук, catholic.by

Верагодна, росьпіс цэлага фасаду касьцёла быў выкананы не пазьней за XVII стагодзьдзе.

У ходзе рэстаўрацыйных работ нясьвіскага касьцёла Божага цела, аб’екту сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, збудаванага ў стылі барока, былі выяўленыя маштабныя фрэскавыя росьпісы, распавядае намесьнік дырэктара музэя-запаведніка «Нясьвіж»
па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Сяргей Егарэйчанка на Catholic.by.

Рэстаўратары ЗАТ «Белрэстаўрацыя» часткова зьнялі пласт тынкоўкі на сотні пляцовачак. Пад тынкоўкай знойдзеныя геральдычныя, сакральныя, магчыма нават сюжэтныя росьпісы, езуіцкі крыж, а таксама манаграма — меркавана, XR. Паводле папярэдняга аналізу, выявы не пазьнейшыя за XVII стагодзьдзе. Знаходка называецца ўнікальнай, бо сама зьява фасаднага росьпісу для такіх аб’ектаў рэдкая на Беларусі.

Дзеля захаваньня росьпісу давядзецца ўнесьці зьмены ў праект рэканструкцыі і перанесьці тэрміны здачы аб’екту, знайсьці дадатковае фінансаваньне. Але рэстаўратары спадзяюцца, што вынік пераўзыдзе ўсе чаканьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG