Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая паліцыя разагнала мітынг жанчын гумовымі кулямі


Фота: Osman Orsal, Reuters
Фота: Osman Orsal, Reuters

У цэнтры Стамбула затрыманая прынамсі адна жанчына, сотні разагнаныя паліцыяй у час акцыі да Міжнароднага жаночага дня.

У нядзелю, 6 сакавіка паліцыя Стамбула ўжыла гумовыя кулі для разгону жаночай дэманстрацыі, прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня, перадае Reuters.

Сотні жанчын выйшлі на плошчу Кадыкей у азіяцкай частцы Стамбула зь фіялетавымі банэрамі ў руках і выступілі ў падтрымку правоў жанчын — Турэччына на 77 месцы са 138 у рэйтынгу гендэрнай роўнасьці, урад крытыкуюць за няздольнасьць спыніць гвалт супраць жанчын і за нізкі ўдзел жанчын у працы. Жанчыны ладзілі вулічную акцыю нягледзячы на забарону дэманстрацыяў нібыта зь меркаваньняў бясьпекі.

Паліцыянты ў цывільным пачалі штурхаць дэманстрантак, затым арганізавана адкрылі агонь гумовымі кулямі па натоўпе. Большасьць дэманстрантак пакінулі плошчу, прынамсі адна затрыманая. Таксама паведамляецца пра сутыкненьні ў сталіцы Турэччыны, Анкары, дзе на вуліцы выйшлі дзясяткі жанчын.

За дзень да таго турэцкая паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і вадамёты супраць дэманстрантаў у Стамбуле, якія выйшлі ў абарону рэдакцыі найбуйнейшай турэцкай газэты “Заман”, якую ўлады хочуць узяць пад кантроль, і ў якой праводзіліся ператрусы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG