Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля берагоў Турцыі патанулі 18 мігрантаў, 15 удалося ўратаваць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ня менш за 18 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі перасекчы мяжу па моры, загінулі пры караблекрушэньні ля заходніх берагоў Турцыі, паведамляе турэцкая газэта Hurriyet. Яшчэ 15 чалавек былі выратаваныя турэцкай берагавой аховай.

Уцекачы накіроўваліся ў Грэцыю. Пакуль невядома, зь якой краіны яны прыбылі.

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас завіў, што Афіны будуць патрабаваць на саміце ЭЗ неадкладнага перамяшчэньня назапашаных на тэрыторыі краіны мігрантаў.

Прэм’ер падкрэсьліў, што будзе дамагацца санкцый у дачыненьні да краін ЭЗ, якія «не выконваюць агульныя рашэньні». Паводле Цыпраса, прыток мігрантаў — гэта наступства «бессэнсоўнага і імпэрыялістычнага» ўмяшаньня ў справы краін Блізкага Ўсходу, у выніку якога разбурыліся дзяржавы, у якіх раней быў парадак.

Паводле дадзеных ААН, за два месяцы 2016 году 131 724 чалавекі прыбылі ў Эўропу, пераплыўшы Міжземнае мора, з ахопленых канфліктамі рэгіёнаў. Гэта больш, чым прыбыло ў Эўропу за пяць першых месяцаў леташняга году. Усяго па выніках 2015 году ў Эўропу прыбыло больш за 1 млн. уцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG