Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з найбагацейшых людзей сьвету прысуджаны да сьмяротнага пакараньня


Бабак Занджані, 2015.
Бабак Занджані, 2015.

У Іране да сьмяротнага пакараньня па абвінавачваньні ў карупцыі і эканамічных злачынствах прысуджаны мільярдэр Бабак Занджані. Пра рашэньне іранскіх органаў правасудзьдзя ў дачыненьні да аднаго з найбагацейшых людзей краіны і двух іншых фігурантаў справы было абвешчана сёньня.

Занджані таксама абавязалі кампэнсаваць нанесены дзяржаве ўрон. За асуджанымі захоўваецца права абскардзіць вэрдыкт.

Мільярдэр быў арыштаваны ў сьнежні 2013 году. У той час яго багацьце ацэньвалася ў 14 мільярдаў даляраў ЗША. Аб Занджані шмат казалі ў пэрыяд прэзыдэнцтва ў Іране Махмуда Ахмадзінежада. Яго падазравалі ў дзеяньнях, якія дапамагалі Тэгерану абыходзіць міжнародныя санкцыі і прадаваць нафту за мяжу. У 2012 годзе ЗША і Эўрапейскі Зьвяз унесьлі Бабака Занджані ў «чорны сьпіс» асоб, якія працуюць у абыход санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG