Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сакавіка: тыдзень беларускай кухні і «Воплі Відоплясова» ў Менску


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

У Менску пачнецца тыдзень беларускай кухні, у якім возьмуць удзел 95 установаў грамадзкага харчаваньня.

У вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёну пройдзе інтэрактыўнае тэатралізаванае шоў «Каралеўская масьленіца».


У менскай залі Prime Hall (пр. Пераможцаў, 25) адбудзецца канцэрт вядомага ўкраінскага гурту «Воплі Відополясова».​


Гэты дзень у гісторыі:

1914 — газэта «Наша Ніва» пачынае выхадзіць за подпісам Янкі Купалы як рэдактара.

1931 — створанае Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкулу «антысавецкая прапаганда і агітацыя» на пазбаўленьне волі тэрмінам на 6 гадоў.

2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

2013 — Аляксандар Лукашэнка накіраваўся на пахаваньне прэзыдэнта Уга Чавэса ў Вэнэсуэлу, адмяніўшы з гэтай нагоды прыём жанчын на 8 сакавіка.

Гэты дзень у памяці:

1753 — нарадзіўся Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

1850 — нарадзіўся першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы Томаш Гарыг Масарык.

1872 — нарадзіўся беларускі кампазытар і пэдагог Васіль Залатароў, народны артыст БССР.

1931 — памёр Павал Дземідовіч, дасьледнік беларускай этнаграфіі і фальклору.

1937 — нарадзіўся Станіслаў Галакціёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.

1950 — нарадзіўся кампазытар, кіраўнік ансамблю «Верасы» Васіль Раінчык.

1953 — нарадзіўся беларускі мастак Уладзімер Кожух.

1983 — памёр Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

Цытата:

Ёсьць праўда, што беларускі і ўкраінскі народ — гэта браты. Гэта гістарычная праўда. Калі прыяжджаеш у Беларусь, размаўляеш зь беларусамі, ці яны прыяжджаюць... Паглядзіце, як беларусы да нас ставяцца! Гэта сапраўднае братэрства. Такое рэдка бывае паміж народамі!

Алег Скрыпка, лідэр гурту «Воплі Відоплясова» ў інтэрвію Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG