Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у ірацкім горадзе Хіла: амаль 50 загінулых


Інфаграфіка: адкуль у Сырыю і Ірак сьцякаюцца замежныя ваеўнікі

Інфаграфіка: адкуль у Сырыю і Ірак сьцякаюцца замежныя ваеўнікі

Як найменей, 47 чалавек загінулі ў выніку выбуху аўтамабільнай цыстэрны, начыненай выбухоўкай, у КПП на ўезьдзе ў горад Хіла за 100 км на поўдзень ад Багдаду, паведамляюць прадстаўнікі ірацкіх уладаў.

Паводле некаторых дадзеных, 39 з загінулых былі мірнымі жыхарамі, астатнія ахвяры — супрацоўнікі паліцыі. Дзясяткі чалавек атрымалі раненьні.

Напад адбылося каля поўдня паводле мясцовага часу, калі ля КПП сабралася некалькі дзясяткаў аўтамабіляў.

Як кажуць прадстаўнікі афіцыйнага Багдаду, на працягу апошняга месяца падобныя напады пачасьціліся, у выніку нападаў экстрэмістаў-самагубцаў загінула больш за сто чалавек.

Самыя апошнія атакі ажыцьцёўлены баявікамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Аднак рэгіён, дзе адбыўся сёньняшні выбух, не знаходзіцца пад кантролем ІГ.

У сакавіку 2014 году ў КПП на ўезьдзе ў Хілу ў выніку самагубчага тэракту загінулі 50 чалавек, больш за 150 былі параненыя.

XS
SM
MD
LG