Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Літвой аўтамабільныя чэргі: людзі на сьвяты пакідаюць Беларусь


Чарга на памежным пераходзе «Каменны Лог»
Чарга на памежным пераходзе «Каменны Лог»

У пунктах пропусках на мяжы зь Літвой чэргі зь легкавых аўтамабіляў на выезд зь Беларусі. Падобная сытуацыя традыцыйная для працяглых выходных, адзначаюць у Дзяржаўным памежным камітэце.

Увечары 5 сакавіка ў пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе сабралася каля 200 машын, у «Катлоўцы» — 130. 6 сакавіка сытуацыя крыху палепшылася, хоць чэргі па-ранейшаму істотныя: «Каменны лог» — 90 аўтамабіляў , «Катлоўка» і «Беняконі» — па 70, «Прывалка» — 30.

Акрамя таго, у «Каменным Логу», «Беняконях» і «Прывалцы» чакаюць выезду зь Беларусі больш за сотню грузавікоў у кожным пункце пропуску.

Падобная сытуацыя і на некаторых пунктах пропуску на мяжы з Польшчай: у «Бераставіцы» стаяць 70 машын, у «Брузгах» — 30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG