Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускія валянтэры дапамагаюць уцекачам ва Ўкраіне


Валянтэры ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» набылі аўтамабіль для Першага дабраахвотніцкага шпіталя імя Міколы Пірагова ва Ўкраіне. Стваральнік ініцыятвы гамяльчук Андрэй Стрыжак

Валянтэры ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» набылі аўтамабіль для Першага дабраахвотніцкага шпіталя імя Міколы Пірагова ва Ўкраіне. Стваральнік ініцыятвы гамяльчук Андрэй Стрыжак

DW распавяла пра тое, як актывісты дабрачынных арганізацый і праваабаронцы з Беларусі падчас паездак ва Украіну дапамагаюць перасяленцам з Данбасу ды іншых рэгіёнаў, ахопленых канфліктам.

Абʼяднала валянтэраў з шэрагу праваабарончых беларускіх арганізацый ініцыятыва пад назвай «Беларуская праваабарончая гуманітарная місія ва Ўкраіне».

Мэтай гэтых людзей ёсьць дапамога суседняй краіне, у якой працягваецца вайсковы канфлікт. У межах місіі беларусы дапамагаюць прымаць, сартыраваць і разьмяркоўваць гуманітарную дапамогу для насельніцтва рэгіёнаў, дзе ідзе вайна, працуюць на «гарачых» лініях для ахвяр канфлікту, праводзяць анкетаваньне ўцекачоў. Таксама валянтэры аказваюць юрыдычную дапамогу ахвярам канфлікту і мэтадычную дапамогу сваім калегам.

У якіх гарадах Украіны працуюць беларускія праваабаронцы?

Харкаў

Харкаў стаў першым украінскім горадам, куды выправіліся беларускія валантэры на запрашэньне мясцовых праваабаронцаў з арганізацыі «Станцыя» Харкаў. Паводле афіцыйных зьвестак у Харкаве пражывае 180 тысяч уцекачоў з Данбасу, неафіцыйныя крыніцы кажуць пра больш за 300 тысяч. Чаму беларусы вырашылі дапамагчы гэтым людзям? Дзьмітрый Салаўёў з праваабарончага цэнтру «Вясна» кажа, што імі кіруе пачуцьцё салідарнасьці з украінцамі.

«Канешне, хапае праблем і ўнутры Беларусі, але гэта не азначае, што не трэба дапамагаць суседзям, якія апынуліся ў горшым стане», — тлумачыць Дзьмітрый Салаўёў.

Каардынатар кампаніі “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” Зміцер Салаўёў (крайні зьлева)

Каардынатар кампаніі “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” Зміцер Салаўёў (крайні зьлева)

А валянтэр з Магілёву Дзіяна Якаўлева адзначае, што ва Ўкраіне беларускія праваабаронцы могуць праводзіць свае мерапрыемствы адкрыта, у той час як у Беларусі ім часта даводзіцца дзейнічаць не «зусім легальна».

Адэса

«У дэмакратычна Ўкраіне, як ні дзіўна, запатрабаваны досьвед працы, назапашаны пры беларускім аўтарытарным рэжыме», — кажа юрыст менскага офісу «Вясны» Наста Лойка.

Наста Лойка

Наста Лойка

Напярэдадні Новага году яна з калегамі наведала Адэсу на запрашэньне ініцыятывы дапамогі перасяленцам «Садружнасьць». Наста Лойка брала ўдзел у навучальным сэмінары для адэскіх актывістаў. Адзін з кірункаў, якім яны разам займаюцца, гэта праблема нэгатыўнага стаўленьня да перасяленцаў у грамадзтве і мэдыях. У тым ліку беларускія праваабаронца вучылі сваіх калегаў, як змагацца з фобіямі і пазнаёмілі з канцэпцыяй гуманітарнага антыфашызму

Львоў

Праваабаронцы з беларускага Брэста знайшлі сабе партнэраў у Львове, што тлумачыцца таксама тэрытарыяльнай і гістарычнай блізкасьцю рэгіёнаў.

«Ёсьць меркаваньне, што Заходняя Украіна, гэта небясьпечны рэгіён, але гэта няпраўда», — цытуе DW праваабаронцу з Берасьця Валянціна Вялічкіна.

У Львове беларускія праваабаронцы ня толькі аказвалі дапамогу перасяленцам з украінскага ўсходу, але і знаёмілі мясцовых жыхароў з праблемамі, якія непакояць беларусаў. У прыватнасьці, быў паказаны дакумэнтальны фільм «Прычына сьмерці — прочырк», прысьвечаны тэме ўжываньня сьмяротнай кары ў Беларусі.

Чаркасы, Чарнігаў, Днепрапятроўск

У гэтых гарадах таксама ўжо пабывалі і будуць працаваць зноў праваабаронцы з Беларусі. У тым ліку вядзецца падрыхтоўка праекту аб аказаньні перасяленцам, якія апынуліся ў гэтых раёнах, адраснай юрыдычнай дапамогі.

Павал Левінаў

Павал Левінаў

«Нельга сказаць, што без нашай дапамогі ўкраінцы не далі б рады сваім праблемам. Проста гэтая дапамога і нам самім дае бясцэнны досьвед», — кажа праваабаронца з Віцебску Павал Левінаў, які ў межах ініцыятывы "Беларуская праваабарончая гуманітарная місія ва Ўкраіне" працаваў у Днепрапятроўску.

Місія "Беларуская праваабарончая гуманітарная місія ва Ўкраіне" дзейнічае з чэрвеня 1025 году. За амаль 8 месяцаў у місіі ўдзельнічалі 20 валянтэраў з розных месцаў Беларусі, якія езьдзяць ва Ўкраіну кожныя 2 тыдні.

XS
SM
MD
LG