Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бог адзіны


Франсіс Луіс Мора, «Загарадны трамвай» (1916)
Франсіс Луіс Мора, «Загарадны трамвай» (1916)

— Туды толькі палякі ходзяць! — на ўвесь аўтобус, у гутарцы са спадарыняй сталага веку, заявіў малады магілёвец. Пасажыры ўстрывожана сьцішыліся...

У Магілёве так павялося, што ў аўтобусах не гавораць, каб чула ўся грамада. Выключэньне — дзеці ды моладзь, для якіх няма такога правіла.

Кабета зьбянтэжана і ледзь чутна вымавіла: Ага.

— А вы ходзіце ў касьцёл? — запытаўся хлопец.

— Не, толькі ў царкву", — шэптам адказала пасажырка.

— А я да палякаў часта хаджу. Падабаецца мне ў касьцёле. Якая розьніца куды хадзіць — бог жа адзіны, праўда?" — запытальна прызнаўся хлопец, нібы шукаючы падтрымкі.

Жанчына зноў шэптам: Ага.

Выйшла на прыпынку Плошча Леніна. Хлопец паехаў далей моўчкі.

Алесь Асіпцоў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG