Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі адрапартавалі, як зьнізяць тарыфы ЖГК і абароняць бедных


Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін заявіў, што адмысловая працоўная група з прадстаўнікоў ураду, Адміністрацыі Лукашэнкі і Камітэту дзяржкантролю распрацавала альгарытм, які дазволіць зьнізіць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі.

«Мы цяпер знайшлі альгарытм, які дазволіць зьнізіць фінансавую нагрузку праз тарыфы ў сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Адпрацаваны дакумэнт і ўнесены ў Адміністрацыю прэзыдэнта. У тым ліку пастаўлена задача ўнесьці ўказ па безнаяўных субсыдыях. Мы яго плянуем у сакавіку адшліфаваць і ўнесьці. Гэта дазволіць абараняць насельніцтва з нізкім узроўнем даходаў бюджэту сям’і», — распавёў Анатоль Калінін у праграме СТБ «24 гадзіны».

Тарыфы на шматлікія паслугі ЖКГ былі павялічаны ў студзені. Тады ў залежнасьці ад плошчы кватэры і колькасьці прапісаных у ёй чалавек жыроўкі вырасьлі на 40-70%.

23 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларусы пакрываюць 80% аплаты жыльлёва-камунальных паслуг, а чыноўнікі займаюцца прыпіскамі, каб скрасьці грошы з бюджэту легальным шляхам. «А ў нас артыкул за гэта, за гэта трэба саджаць», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. На наступны дзень, 24 лютага Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра факты завышэньня кошту аказаных жыльлёва-камунальных паслуг, а Сьледчы камітэт адрапартаваў пра завядзеньне 13 крымінальных спраў у дачыненьні да службовых асоб сыстэмы ЖКГ, паведамляе finance.tut.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG