Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 сакавіка: новы джаз у Менску, прэм’ера праграмы Паўла і Алены Аракелянаў «Песьні пра каханьне»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

У гандлёвым цэнтры «ARENAcity» (Менск, пр. Пераможцаў, 84) а 9-й гадзіне пачнецца Фэстываль-кірмаш дызайнэраў «Беларускі Стыль» і Фэстываль handmade «Таямніцы майстэрства».

Праект «Джазавы Мост» аб’яднае лідэраў джазу Беларусі гурт «Apple Tea» зь ляўрэатам прэміі London Jazz Awards найлепшаму вакалісту 2010 году Кліўлэндам Уоткісам. Канцэрт адбудзецца ў менскім Доме афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3). Пачатак а 19-й гадзіне.

У менскім бары «Beer&Wine» (вул. Кульман, 9) адбудзецца прэм’ера праграмы Паўла і Алены Аракелянаў «Песьні пра каханьне». Пачатак а 19-й гадзіне.

У гісторыі:

1972 — у Беларусі заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990 — у Менску створана Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

У памяці:

1475 — нарадзіўся Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэння

1896 — нарадзіўся Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1926 — нарадзіўся Анджэй Вайда, польскі рэжысэр.

1928 — нарадзіўся Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 — нарадзілася Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт. Бацька быў родам зь вёскі Выйлава (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць), маці — зь вёскі Ерамееўшчына (Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць). У дзяцінстве размаўляла па-беларуску.

1999 — памёр Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

Цытата:

«Ніводны лек ня вылекуе таго, чаго ня можа вылекаваць шчасьце».

Габрыель Гарсія Маркес

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG