Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька — Статкевічу і Шумчанку: «Спроба дэпалiтызаваць пратэст — тупiковы шлях»


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Пра гэта Анатоль Лябедзька напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Улады забаранілі мітынг і шэсьце прадпрымальнікаў пасьля падачы заяўкі Анатолем Лябедзькам на правядзеньне маршу «За годнае жыцьцё» ў той жа час і ў тым жа месцы, дзе зьбіраліся праводзіць Марш прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і Мікалай Статкевіч. Лябедзька патлумачыў, што хацеў «падстрахаваць» заяўку Шумчанкі і Статкевіча на мітынг у Менску 14 сакавіка. Пазьней Лябедзька паведаміў, што адклікаў сваю заяўку. У інтэрвію Свабодзе палітык сказаў, што яго «місія — рабіць людзей шчасьлівымі, мы зробім шчасьлівымі Шумчанку і Статкевіча».

Як патлумачыў карэспандэнту Свабоды Мікалай Статкевіч, Лябедзька падаў сваю заяўку 29 лютага, а 1 сакавіка ўлады забаранілі Марш прадпрымальнікаў.

«Ён зрабіў сваёй заяўкай масу людзей шчасьлівымі ў сыстэме МУС, КДБ, мабыць, іх гаспадара таксама ў пэўнай ступені зрабіў шчасьлівым. Ня ведаю толькі як прадпрымальнікі, гледзячы па фэйсбуку, у іх іншая рэакцыя».

Сёньня Анатоль Лябедзька напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Хачу толькi спытаць, шаноўных Анатоля i Мiкалая, а што б вы рабiлi, каб не было мяне? Самi сабе адкажыце? Толькi сумленна. Атрымалi б дазвол на Марш? НЕ!

У знак пратэсту (бо гэта выклiк) сабралi б прадпрымальнiкаў на Акадэмii i Маршам прайшлi б да рэзыдэнцыi Лукашэнкi? Зноў НЕ!

Як ні круцi, але я вас усё ж ашчасьлiвiў. Ёсьць што казаць, ёсьць на каго спаслацца, ёсьць на каго перавесьцi cтрэлкi, але ж праблема IП, дзе была там i засталася. Можна часова за кагосьцi схавацца, можна яшчэ на нейкi час падвесiць пытаньне у паветры, але што гэта мяняе?!

А мяняць патрэбна стратэгiю. Спроба дэпалiтызаваць пратэст, зьвесьцi яго выключна на вырашэньня вузкакарпаратыўных iнтарэсаў, адмаўленьне ад аб’яднаньня высiлкаў зь iншымi сацыяльнымi групамi — гэта тупiковы шлях.

PS я прызнаю, што наша заяўка была памылкай, але перакананы, што наша стратэгiя больш эфэктыўная i правiльная, чым тая, што прапаноўвае сп. Шумчанка»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG