Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэн Джыгарханян шпіталізаваны з інфарктам


Армэн Джыгарханян
Армэн Джыгарханян

Вядомы акцёр Армэн Джыгарханян шпіталізаваны ў рэанімацыю кардыялягічнага аддзяленьня Інстытута хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Ён ляжыць у кардыяаддзяленьні, у рэанімацыі для хворых з інфарктам», — удакладнілі ў інстытуце.

Армэн Джыгарханян у ліку тых дзеячаў расейскай культуры, які выступілі супраць дзеяньняў Пуціна ў Крыму і ў падтрымку Ўкраіны.

У прэсавай службе Маскоўскага драматычнага тэатру, які ачольвае Армэн Джыгарханян, заяўляюць, што стан здароўя народнага артыста СССР ацэньваецца як добры, ніякіх скаргаў ад яго няма:

«Армэн Барысавіч цяпер у шпіталі, ён часта наведвае лекараў, паколькі стала праходзіць курс падтрымліваючай тэрапіі. Ён часта знаходзіцца менавіта ў аддзяленьні рэанімацыі, дзе могуць правесьці неабходныя для яго працэдуры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG