Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелых у згарэлым аўтамабіле няма, пашкоджаныя яшчэ 2 аўтамабілі, — МНС. ФОТА

абноўлена

Belarus - Burnt car Opel Astra, Minsk, 05Mar2016
Belarus - Burnt car Opel Astra, Minsk, 05Mar2016

Пацярпелых падчас выбуху аўтамабіля ля Прывакзальнай плошчы ў Менску няма. Пра гэта паведаміў сёньня Свабодзе прэсавы сакратар Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі Віталь Навіцкі:

«Нажаль гэта адзін з тых пажараў, якія здараюцца на тэрыторыі нашай краіны. Падрабязнасьці здарэньня пакуль мне невядомы, адзінае магу з ўпэўненасьцю сказаць, што пацярпеўшых у гэтым здарэньні не было».

Пазьней прэсавы сакратар МНС дадаў нам наступнае:

«У 2.02 начы нашы службы атрымалі паведамленьне аб узгараньні легкавога аўтамабіля. Гэта быў „Opel Astra“ выпуску 1998 году. Узгараньне адбылося ўнутры машыны. Яна выгарэла цалкам.

Таксама былі пашкоджаныя два аўтамабілі, якія знаходзіліся побач. Гэта „Renault Kangoo“ і „Honda Accord“.

Выратавальнікі ліквідавалі ўзгараньне і мінімізавалі шкоду для гэтых двух аўто. Каму належаў „Опель“ я сказаць не магу, такога ў нашых зводках не паведамляецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG