Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч з Шумчанкам заклікаюць прадпрымальнікаў да дому ўраду


Пратэст прадпрымальнікаў 28 лютага, Кастрычніцкая плошча, Менск.

Пратэст прадпрымальнікаў 28 лютага, Кастрычніцкая плошча, Менск.

Заяўнікі мітынгу і шэсьця на 14 сакавіка — палітык Мікола Статкевіч і лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка — нягледзячы на тое, што на акцыю ня быў дадзены дазвол, заклікаюць прадпрымальнікаў прыйсьці 14 сакавіка да Міністэрства па падатках і зборах ля дому ўраду, каб заявіць пра сваю нязгоду з Указам № 222. Пра гэта напісаў Мікола Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


Статкевіч і Шумчанка заяўляюць, што менавіта Міністэрства па падатках зьяўляецца асноўным распрацоўшчыкам 222-га ўказу, і на сёньня займае найбольш жорсткую пазыцыю, адмаўляючыся ад кампрамісаў з прадпрымальнікамі.

Улады забаранілі мітынг і шэсьце прадпрымальнікаў 14 сакавіка пасьля падачы заяўкі Анатолем Лябедзькам на правядзеньне маршу «За годнае жыцьцё» ў той жа час і ў тым жа месцы, дзе зьбіраліся праводзіць Марш прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і Мікалай Статкевіч. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька патлумачыў, што хацеў «падстрахаваць» заяўку Шумчанкі і Статкевіча на мітынг у Менску 14 сакавіка. Пазьней Лябедзька адклікаў сваю заяўку, але Статкевіч і Шумчанка ўсклалі на яго віну за тое, што даў уладам законную падставу адмовіць у правядзеньні шэсьця і мітынгу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG