Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Казюкі» ў Горадні — традыцыі не зьнікаюць. Фотарэпартаж


Традыцыйна ў Горадні 4 сакавіка адбыўся кірмаш «Казюкі», любімае і гарадзенцамі, і гасьцямі сьвята. Сёлета «Казюкі» ў Горадні праходзяць 21-ы раз.

Апошнія гады «Казюкі» ладзяцца на вуліцы Савецкай, якая стала пешаходнай. Як зазвычай, тут людна. І, як зазвычай, надвор’е ня вельмі спрыяе.

— Тым ня менш, настрой прыўзьняты, — заўважае сталая кабета, якая гандлюе вербачкамі, — нягледзячы на тое, што ў кішэнях пуста.

Хто шукае падарункі да жаночага сьвята, а хто прыйшоў падзівіцца на ўмельства майстроў.

Майстрыха з Астраўца Людміла Міжгурская


«Казюкі» ладзяцца ў гонар заступніка моладзі і рамесьнікаў — сьвятога Казіміра. Сьвяты Казімір быў унукам Ягайлы, сынам караля і вялікага князя Польшчы і Літвы Казіміра ІV. Паводле легенды, сьвяты Казімір жыў у Горадні і памёр тут, маючы каля 26 гадоў. Але пахавалі яго ў Вільні. Там ёсьць і касьцёл, названы ягоным імем. Апавядалі, што ягонае цела аказалася нятленным. У 1521 годзе папа Рымскі Леан Х кананізаваў Казіміра.

У міжваенны час у Горадні была вуліца Сьвятога Казіміра. На пачатку 1990-х гадоў, калі Беларусь стала незалежнай, тапанімічная камісія прапаноўвала невялікую вуліцу Кастрычніцкую ў самым цэнтры гораду назваць вуліцай Сьвятога Казіміра. Але гэтая прапанова не знайшла падтрымкі ў дэпутатаў гарсавету.

XS
SM
MD
LG