Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі: «Музыказнаўцы ў цывільным» не даюць выступіць на фэсьце «Насустрач вясьне»


Музыка Лявон Вольскі паведаміў, што ягонае выступленьне на фэстывалі «Насустрач вясьне» 12 сакавіка не адбудзецца.

«Сябры, мушу папярэдзіць, што майго канцэрту на гэтым фэсьце ня будзе. Проста, каб вы ведалі. Чаму? Таму што пільныя музыказнаўцы ў цывільным маюць сваё ўяўленьне пра розныя „дэмакратызацыі“, „лібэралізацыі“ і „тварам да Яўропы“», — напісаў Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У гутарцы з карэспандэнтам Свабоды музыка патлумачыў:

«Гэта ардынарная сытуацыя для нашай краіны цяперашняй, нягледзячы на розныя „дэмакратызацыі“ і „лібэралізацыі“. Ёсьць нейкия людзі, якія сочаць за тым, калі рэкляма ідзе, напрыклад, у інтэрнэт, яны і высачылі. Арганізатары зацікаўленыя ў тым, каб запрашаць беларускіх артыстаў — мяне, таго ж Вайцюшкевіча. Але тыя, хто сочыць, чамусьці стараюцца, каб гэтага не адбылося. Навошта? Для мяне гэта загадка.

Паўсюль ужо прадаваліся квіткі — з маёй выявай, з анонсам канцэрту. Таму я папярэджваю людзей, бо ня хочацца падманваць».

РС: А як арганізатары тлумачаць сытуацыю?

Вольскі: Арганізатараў можна толькі пашкадаваць. Таму што яны заўсёды хочуць як лепей, каб былі людзі, каб было цікава. Але вельмі часта іх такой мажлівасьці пазбаўляюць. Безумоўна яны ня кажуць, хто там ціснуў і як. Яны кажуць: «Сарвалася, прабачце, такая штука».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG