Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Парлямэнцкія выбары пройдуць, магчыма, у верасьні


Аляксандар Лукашэнка дапускае «дашліфоўку» існуючай дзяржаўнай сыстэмы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі, магчыма, адбудуцца ў верасьні. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падчас кадравых прызначэнняў, паведамляе ягоная прэсавая служба.

На думку Лукашэнкі, парлямэнт павінен гуляць больш прыкметную ролю ў грамадзтве, каб людзі бачылі працу тых, каго яны абіраюць:

«Падладжвацца нікому ні пад што ня трэба, трэба мець на ўвазе перш за ўсё свае, нацыянальныя інтарэсы. Але трэба бачыць свет вакол, у якім кірунку ён рухаецца. І мы нікуды не падзенемся ад гэтага руху, дзесьці дашліфовуючы, рэфармуючы, можа быць, удасканальваючы тую сістэму, якая ў нас створаная», — сказаў ён.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца не пазьней за 11 верасьня, прызначыць іх павінны да 10 чэрвеня. Дэпутаты Палаты абіраюцца паводле мажарытарнай сыстэмы ў 110 акругах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG