Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Расеі: санкцыйная палітыка ЗША беспэрспэктыўная


МІністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў

МІністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў

У сераду прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў на адзін год дзеяньне санкцый у дачыненьні да Расеі.


Падаўжэньне Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненьні да Расеі падрывае магчымасьці ўзаемадзеяньня дзьвюх краін па ключавых міжнародных праблемах. Пра гэта ў чацьвер заявіла расейскае зьнешнепалітычнае ведамства з нагоды падаўжэньня ЗША санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне. Адзначаецца, што санкцыйная палітыка ЗША зьяўляецца беспэрспэктыўнай, і Масква пакідае за сабой права на захады ў адказ, якія адказваюць расейскім інтарэсам.

У камэнтары МЗС Расеі гаворыцца, што санкцыі не дапамагаюць урэгуляваньню ўкраінскага крызісу і разбуральным чынам адбіваюцца на расейска-амэрыканскіх адносінах.

Раней паведамлялася, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама працягнуў на адзін год дзеяньне санкцый у дачыненьні да Расеі. У дакумэнце, распаўсюджаным у сераду Белым домам, гаворыцца, што дзеяньні і палітыка Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны пагражаюць яе міру, бясьпецы, стабільнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў гэтай краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG