Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 сакавіка: юбілей «Нівы», дзень міліцыі, Казюкі


Гарадзенскі кірмаш "Казюкі", 2014

Гарадзенскі кірмаш "Казюкі", 2014

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Доме прэсы важная размова пра якасьць пітной вады ў Беларусі. Будуць прысутнічаць урачы-гігіеністы, прадстаўнікі камунальных службаў, «Мінскводаканалу» і інш. ( Менск, Хмяльніцкага, 10а, пачатак а 11-й).

Вечар прагрэсіўнага мастацтва ў падтрымку будаўніцтва новага дзіцячага хосьпісу пройдзе пры падтрымцы дабрачыннай плятформы «Мае сэнс». Клюб «Бругэ», Менск, Партызанскі пр., 6а, пачатак у 18:30.

Літаратурны музэй Петруся Броўкі прэзэнтуе праект фатографа Івана Бесера «Адбітак». Гэта спроба задакумэнтаваць сучасны літаратурны працэс у Беларусі. Як першы этап былі створаны партрэты 14 беларускіх паэтак. (К. Маркса, 30, пачатак у 19:00).

Пісьменьнік Віктар Марціновіч прэзэнтуе сваю кнігу пра Марка Шагала ў Магілёве ( цэнтр "Кола«,зав. Чкалава, 16, а 18:30).

У Берасьці у рамках праекту «Ёсьць размова» сустрэча з паэтам Алесем Плоткам ( вул. Маякоўскага, 46-1, пачатак а 19-й).

У Вільні 4-6 сакавіка пройдзе традыцыйны кірмаш народных майстроў «Казюкас», прымеркаваны да дня памяць сьвятога Казіміра. На сёлетнім кірмашы наведнікаў чакае двор рамесьнікаў, «Дзіцячы сьвет Казюкаса» і Алея мод і дызайну, тэатралізаванае шэсьце, Габрэйскі гарадок і шмат іншага. Пачатак у 15:00

У Гародні праходзіць аналягічнае сьвята пад назвай «Казюкі».

4 сакавіка — дзень беларускай міліцыі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла каранаваны на польскага караля.

1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва».

1992 — Уга Чавэс арганізаваў няўдалы вайсковы пераварот у Вэнэсуэле, які выклікаў вялікі скачок ягонай папулярнасьці сярод найбяднейшых пластоў грамадзтва.

2014 — на сваёй радзіме ва Ўшачах быў пахаваны паэт Рыгор Барадулін.

Помнік Рыгору Барадуліну на Ўшаччыне

Помнік Рыгору Барадуліну на Ўшаччыне


У гэты дзень нарадзіліся:

1634 — Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзяяч, пакараны сьмерцю за атэізм.

1782 — Казімер Ельскі, беларускі скульптар, першы прафэсар скульптуры ў Беларусі.

1890 — Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

1949 — Валянцін Собаль, беларускі археоляг.

1958 — Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1812 — Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзяяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.

1852 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

1892 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

2005 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык, літаратар і праваабаронца.

Цытата

А трэба няшмат,
Каб душой наталіцца:
Акрайчык блакіту,
Глыток навальніцы...

Рыгор Барадулін

XS
SM
MD
LG