Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Алімпіядзе ў Рыё выступіць зборная ўцекачоў


Зборную бежанцаў забясьпечаць шэф-кухарам, трэнэрамі і тэхнічнымі работнікамі.

Міжнародны алімпійскі камітэт стварыў каманду спартоўцаў-алімпійцаў зь ліку ўцекачоў, якая возьме ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2016 году, паведамляе прэс-служба МАК.

«Яна будзе разглядацца нароўні з усімі астатнімі камандамі 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Зборная правядзе сваю цырымонію ўзьняцьця сьцяга ў алімпійскай вёсцы, дзе будзе разьмешчана нароўні з астатнімі камандамі. Яе забясьпечаць усім неабходным, уключаючы шэф-кухара, трэнэраў і тэхнічных работнікаў, выдадуць уніформу.

Жыцьцё і здароўе спартоўцаў застрахуюць, яны будуць праходзіць працэдуры допінг-кантролю на агульных падставах, фінансаваньне выступаў і пражываньня будзе ажыцьцёўлена па праграме алімпійскай салідарнасьці. Фінансавую падтрымку спартоўцы атрымаюць і пасьля заканчэньня Гульняў.

Выступаць спартоўцы будуць пад сьцягам МАК, гімн арганізацыі будзе гучаць у тым выпадку, калі атлет, які выступае за гэтую зборную, заваюе перамогу ў тым ці іншым выглядзе спаборніцтваў.

«Мы хочам адправіць пасланьне надзеі для ўсіх бежанцаў у нашым сьвеце, — заявіў кіраўнік МАК Томас Бах. — Гэтыя людзі будуць адчуваць сябе як дома разам зь іншымі 11 тысячамі спартоўцамі з 206 нацыянальных каманд».

Акрамя таго, МАК вызначыў крытэрыі для адбору кандыдатаў у зборную. Імі могуць стаць спартоўцы, «з патэнцыялам, які дазваляе адбор на Алімпійскія гульні ў Рыё-2016». Яны атрымаюць грошы на падрыхтоўку да Алімпіяды.

Поўны склад каманды будзе вызначаны ў чэрвені на наступным пасяджэньні выканкаму МАК. Пры адборы будуць улічвацца спартовыя вынікі і наяўнасьць статусу бежанца, пацьверджанага ААН, а таксама асабістыя абставіны жыцьця спартоўца.

XS
SM
MD
LG