Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняе слова Саўчанкі адклалі да 9 сакавіка, яна абвясьціла сухую галадоўку ад пятніцы


Надзея Саўчанка ў судзе 3 сакавіка 2016 году
Надзея Саўчанка ў судзе 3 сакавіка 2016 году

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка падчас працэсу ў Данецкім судзе Растоўскай вобласьці Расеі заявіла, што з пятніцы распачне сухую галадоўку.

«Калі сёньня мне не дадуць сказаць апошняе слова, ад заўтрашняга дня пачну сухую галадоўку», — сказала Саўчанка. Раней суд на паседжаньні адклаў справу да 9 сакавіка — тады плянуецца даць слова падсуднай.

Адвакат лётчыцы Ільля Новікаў заявіў Радыё Свабода, што абарона ня будзе абскарджваць прысуд:

«Мы ня будзем абскарджваць прысуд не таму, што Надзея вінаватая, — адзначыў адвакат. — Пры падтрымцы дружалюбных нам і Украіне арганізацый нам удасца дамагчыся вызваленьня Саўчанкі».

Расея ўжо дала зразумець: пакуль прысуд не ўступае ў сілу, размовы аб абмене не пачынаюцца.

Новікаў растлумачыў журналістам, што адмова ад абскарджаньня — рашэнне самой Саўчанкі. Для яе гэта ў першую чаргу скарачэньне тэрміну пачатку перамоў аб абмене. «Расея ўжо дала зразумець: пакуль прысуд не ўступае ў сілу, размовы аб абмене не пачынаюцца», — падкрэсліў адвакат.

Ён дадаў, што абскардзіць прысуд — значыць паказаць, што ў Саўчанкі захоўваецца хоць бы гіпатэтычная вера ў расейскае правасудзьдзе.

Надзея Саўчанка абвясьціла сухую галадоўку (відэа)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:13 0:00
Наўпроставы лінк

У Расеі Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам: яна нібыта вяла карэкціроўку артылерыйскага агню, калі яны былі забітыя разам зь некалькімі мірнымі мясцовымі жыхарамі. Пасьля абстрэлу Саўчанка без дакумэнтаў пад выглядам уцякачкі нібыта перасекла мяжу Расеі, дзе і была затрыманая.

Саўчанка гэтыя абвінавачваньні абвяргае і сьцьвярджае, што той час, калі загінулі журналісты, яна ўжо была захоплена сэпаратыстамі «ЛНР», якія затым пераправілі яе ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG