Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзеная заяўка на шэсьце ў Дзень Волі. Апазыцыя плянуе сабраць 950 чалавек


Прадстаўнікі дэмакратычных сіл падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі з нагоды Дня Волі.

Пра гэта паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Заяўку падалі 3 сакавіка. Акрамя Янукевіча, яе падпісалі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык, Тацяна Міронава, Рыгор Кастусёў і Алесь Лагвінец.

Збор удзельнікаў акцыі плянуецца на пляцоўцы перад будынкам Акадэміі навук з 18.00 да 19.00. Затым у гэтым жа месцы мяркуецца правесьці 20-хвілінны мітынг, пасьля чаго калёна дэманстрантаў пойдзе шэсьцем па ходніках праспэкту Незалежнасьці да парку Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 20.30 працягнецца мітынг.

Меркаваная колькасьць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі — 950 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG