Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здрадніца


Джордж Генры Боўтан, «Канчаецца мядовы месяц» (1878)
Джордж Генры Боўтан, «Канчаецца мядовы месяц» (1878)

Улетку 1937 году камандзір авіяпалка, дзе служыў мой дзед, засьпеў жонку з каханкам. Каханак скочыў у акно, а здрадніца пабегла ў НКВД. Дзе і напісала на мужа данос — маўляў, бачыла ў мужа здымак чалавека, падобнага да Троцкага.

Праз гадзіну допыту кампалка прызнаўся ў трацкізме і паказаў на суўдзельнікаў. Тыя таксама прызналіся і паказалі на суўдзельнікаў. У выніку чвэрць лётчыкаў былі расстраляныя ці зьняволеныя, а іх сем’і пайшлі ў «лягеры ЧСВР».

— Тая здрадніца першай у лягер пайшла, як «член семьи врага народа», — расказвала мне бабуля. — З мужам, якога расстралялі, яна так разьвесьціся і не пасьпела... А не пішы даносы!..

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG