Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Надзея Саўчанка выступае з апошнім словам у расейскім судзе. УЖЫВУЮ


3 сакавіка Надзея Саўчанка мае магчымасьць выступіць з заключнай прамовай у судовым працэсе, які праходзіць у расейскім Данецку Растоўскай вобласьці.

Пракуратура Расеі патрабуе 23 гады пазбаўленьня волі для ўкраінскай лётчыцы. Акрамя таго, пракуроры настойваюць на выплаце ёй штрафу ў памеры 100 000 рублёў.

Саўчанка папрасіла суд не зацягваць з прысудам і даць ёй столькі, колькі просіць бок абвінавачваньня, — 23 гады зьняволеньня.

Таксама ўкраінка папярэдзіла, што з гэтага часу гатовая абвясьціць сухую галадоўку, калі суд будзе зацягваць працэс вынясеньня прысуду. Адвакаты спадзяюцца, што для напісаньня адпаведнага дакумэнта судзьдзі хопіць двух тыдняў, а пасьля гэтага пачнецца новы палітычны ўзровень перамоўнага працэсу па вяртаньні Надзеі Саўчанкі ва Ўкраіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG