Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН пашырыла санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын

У адпаведнасьці з новымі санкцыямі, усе грузы, якія ідуць у Паўночную Карэю ці зь яе, будуць падвяргацца інспэкцыі на прадмет забароненых тавараў і тэхналёгіяў.

Рада Бясьпекі ААН у сераду аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб узмацненьні жорсткасьці санкцыяў у дачыненьні да КНДР у адказ на праведзенае Пхеньянам 6 студзеня ядзернае выпрабаваньне і запуск ракеты са спадарожнікам.

У адпаведнасьці з новымі абмежавальнымі мерамі, усе грузы, якія ідуць у Паўночную Карэю ці зь яе, будуць падвяргацца інспэкцыі на прадмет забароненых тавараў і тэхналёгіяў. Рэзалюцыя прадугледжвае забарону на імпарт з КНДР вугалю, жалезнай руды, каштоўных мэталаў, а таксама эмбарга на пастаўкі ў краіну ўсіх відаў авіяцыйнага паліва. Пра гэта паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенцтвы.

У санкцыйны сьпіс ААН увайшлі 12 паўночнакарэйскіх кампаніяў і 16 фізычных асобаў, сярод якіх гандлёвыя прадстаўнікі Паўночнай Карэі ў Сырыі, Іране і Віетнаме.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў узмацненьне жорсткасьці санкцыяў у дачыненьні да КНДР, адзначыўшы, што Паўночная Карэя павінна адмовіцца ад распрацоўкі небясьпечных праграмаў і выбраць лепшы шлях для свайго народа. Паводле яго слоў, рэзалюцыя стала «цьвёрдым, адзіным і належным адказам міжнароднай супольнасьці» на апошнія правакацыі Пхеньяна.

ЗША 26 лютага ўнесьлі ў Раду Бясьпекі ААН узгоднены з Кітаем праект рэзалюцыі аб пашырэньні санкцыяў супраць КНДР.

XS
SM
MD
LG