Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: Дзяржава кампэнсуе бяднейшым людзям павышэньне тарыфаў ЖКГ


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Выдаткі на аплату насельніцтвам жыльлёва-камунальных паслугаў не павінны перавышаць 15-20% сямейнага даходу, заявіў старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясьніковіч.

Як паведамляе агенцтва БелТА, гэтую заяву Мясьніковіч зрабіў сёньня на сустрэчы з калектывам Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.

«Усе мы, спажыўцы паслуг, павінны разумець, што ў найбліжэйшы час прыйдзецца аплачваць 100% кошту гэтых паслуг, — цытуе агенцтва Мясьніковіча, — Але тут ёсьць адзін нюанс — калі гаворка ідзе пра ўзровень кампэнсацыі. Расходы на аплату насельніцтвам ўсіх відаў жыльлёва-камунальных паслуг у цэлым не павінны перавышаць пэўны парог».

Мясьніковіч сказаў, што чакаецца новы ўказ: «Калі выдаткі на аплату жыльлёва-камунальных паслуг у горадзе перавышаюць 20% сукупнага даходу сям’і (уключаючы пэнсіянэраў, студэнтаў і гэтак далей), дык усё, што звыш, будзе кампэнсавацца за кошт бюджэту. І 15% — мяжа ў сельскай мясцовасьці, да якой адносіцца і большасьць райцэнтраў. Калі даводзіцца чуць у СМІ пра тое, што трэба будзе аддаваць усю зарплату або пэнсію на аплату камунальных паслугаў, — гэта ня так. Гэта не адпавядае сацыяльнай палітыцы нашай краіны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG