Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 сакавіка: дзень летапіснага ўспаміну пра Менск, італьянская мода ў Беларусі і лекцыя Хадановіча пра францускіх дэкадэнтаў


Пахаваньне Францішка Аляхновіча.
Пахаваньне Францішка Аляхновіча.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Музэй гісторыі гораду Менску запрашае ў гарадзкую ратушу на летапісны «Дзень нараджэньня Менску». Можна будзе пабачыць сапраўднага гусьляра і ваяра ХІ стагодзьдзя, пачуць расповеды гісторыкаў-дасьледчыкаў менскай даўніны, пачаставацца старадаўнімі прысмакамі. 949 гадоў таму 3 сакавіка адбылася знакамітая бітва на Нямізе, у сувязі зь якой Менск упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах. (пл. Свабоды, 2а, пачатак а 18-й).

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Першая лекцыя цыклю «Таварыства мёртвых паэтаў» будзе прысьвечаная францускім дэкадэнтам. У межах сустрэчаў — развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, сьпевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі»! (Літаратурны музэй Петруся Броўкі , вул. Карла Маркса, 30, кв. № 4, пачатак а 19-й).

Паказ італьянскай моды надыходзячага сэзону пройдзе ў Prime Hall (Менск, пр. Пераможцаў, 65, пачатак а 19-й).

У Белдзяржфілярмоніі — вечар сусьветна вядомага кітайскага піяніста-віртуоза Юндзі Лі (пачатак а 19-й).

«Шчодры дзень» са скідкай 20 працэнтаў пройдзе ў сталічным ГУМе.

У гісторыі:

1067 — адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Дзякуючы той бітве ў летапісах упершыню згадваецца Менеск (Менск).

1837 — ЗША прызналі незалежнасьць рэспублікі Тэхас.

1845 — Флорыда ўвайшла ў склад ЗША 1861 — у Расейскай імпэрыі скасаваны прыгон: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялянаў.

1878 — Паміж Расейскай і Асманскай імпэрыямі быў падпісаны Сан-Стэфанскі мір.

1918 — падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Беларускія дзеячы пратэставалі супраць фактычнага падзелу тэрыторыі Беларусі. Паводле ўмоваў міру Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск — Сьвянцяны — Ліда — Пружаны — Берасьце.

1933 — у Патсдаме канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер абвясьціў пра ўтварэньне «Трэцяга райху».

1991 — на рэфэрэндуме ў Латвіі 74% жыхарства прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі — 83%.

2006 — у Менску завяршыўся трэці Ўсебеларускі сход. Ён вызначыўся дзьвюма падзеямі — напярэдадні, 2 сакавіка палкоўнік Паўлічэнка жорстка зьбіў Аляксандра Казуліна, які тады выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах і спрабаваў зарэгістравацца на сход. На гэтым жа сходзе Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Скарыну, які жыў і тварыў у Піцеры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1843 — Аляксандар Грэм Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнiк тэлефона.

1899 — Юры Алеша, расейскі савецкі пісьменьнік, які паходзіў са зьбяднелай беларускай шляхты.

1935 — Жэлю Жэлеў, першы прэзыдэнт посткамуністычнай Баўгарыі

1942 — Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт.

1953 — Валер Масьлюк, беларускі рэжысёр

У гэты дзень памерлі:

1767 — Ян Глаўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1900 — Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат.

1944 — Францішак Аляхновіч, беларускі пісьменьнік. Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» зьяўляецца першым творам сусьветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры непасрэдна з погляду арыштанта. Аляхновіч быў застрэлены невядомым у сваёй віленскай кватэры.

1953 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар.

Цытата

«Чаго мы саромеемся? Ну, мы жылі ў той краіне. І Скарына быў ня толькі беларус. Ён жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Гэта наш Скарына».

З выступу Аляксандра Лукашэнкі на 3-м Усебеларускім сходзе ў сакавіку 2006 г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG