Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прапанавалі перайменаваць Маскоўскі праспэкт у праспэкт Бандэры

абноўлена

Партрэт Сьцяпана Бандэры на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве
Партрэт Сьцяпана Бандэры на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве

Камісія пры Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі падтрымала прапанову Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці (УІНП) перайменаваць Маскоўскі праспэкт на праспэкт Сьцяпана Бандэры. Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў дырэктар УІНП Уладзімір Вятровіч:

Пасьля атрыманьня заключэньня камісіі ў пытаньнях найменьняў прапановы будуць вынесены на грамадзкае абмеркаваньне.

Ідэя перайменаваць у рамках дэкамунізацыі адну з вуліц у гонар Бандэры агучыў у чэрвені 2014 году кіраўнік камісіі Кіеўскай рады па культуры і турызму Ігар Луцэнка. Аднак ён прапаноўваў перайменаваць «Воздухофлотский проспект», дзе разьмешчана расейская амбасада. Пазьней, у верасьні 2015 г. мэр Віталь Клічко прапанаваў даць праспэкту імя забітага расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, і для перайменаваньня ў гонар Бандэры выбралі іншую вуліцу.

«Камісія пры кіеўскім гарадзкім галаве падтрымала прапанову перайменаваць Маскоўскі праспэкт у праспэкт Сьцяпана Бандэры », - напісаў на сваёй старонцы ў Твітэр Уладзімір Вятровіч, кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці. Гэты ж інстытут прапанаваў перайменаваць праспэкт генэрала Ватуціна ў праспэкт Рамана Шухевіча. Камісія разглядала гэтыя прапановы сёньня і вырашыла вынесьці іх на грамадзкае абмеркаваньне. Яно будзе доўжыцца на працягу двух месяцаў, далучыцца да гэтага працэсу можа кожны жыхар Кіева. Пазьней Кіеўская гарадзкая рада павінна будзе прыняць сваё рашэньне з улікам грамадзкай думкі.

Сьцяпан Бандэра — адзін з галоўных ідэолягаў украінскага нацыяналізму, пасьля распаду СССР яго імя ва Ўкраіне стала сімбалем барацьбы за незалежнасьць украінскай дзяржавы. У Расеі да яго і яго дзейнасьці ставяцца ў асноўным нэгатыўна, абвінавачваючы яго ў фашызьме, тэрарызьме і радыкальным нацыяналізьме.

Раман Шухевіч — украінскі палітычны і вайсковы дзеяч, кіраўнік АУН (б) і галоўнакамандуючы Ўкраінскай паўстанцкай арміяй (УПА). У 1942 годзе батальён Шухевіча некаторы час знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, дзе вёў барацьбу з савецкімі партызанамі.

У красавіку 2015 Вярхоўная рада Ўкраіны прыняла пакет законаў аб дэкамунізацыі. Яны забараняюць выкарыстоўваць ва Ўкраіне сымболіку камуністычнай партыі, а таксама патрабуюць перайменаваць усе геаграфічныя назвы, якія зьвязаныя з савецкім і партыйным кіраўніцтвам.

На днях у Закарпацкім сяле Каліны вуліцу Леніна перайменавалі ў вуліцу Ленана — у гонар знакамітага сьпевака і музыканта.

Стереть все коммунистическое
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:12 0:00
Наўпроставы лінк

Рэпартаж пра тое, як ідзе працэс дэкамунізацыі і перайменаваньня ва Украіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG