Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закончыў сярэднюю школу. Як і ўсе тады — камсамолец. Адслужыў у арміі. Уладкаваўся на работу.

Расказвае: «Ня знаю чаму, але неадступна цягнула мяне ў царкву. Кожны выходны даходзіў да храму, а зайсьці не адважваўся. Так было і гэтым разам. Падышоў сябра. Стаім, гаворым. Каля нас спыняецца машына, выходзіць шафёр і просіць памагчы ўнесьці ў царкву абраз. Гэта быў вялікі па разьмерах абраз Божай Маці. Нам сказалі несьці абраз за Царскія дзьверы».

Такім чынам пераступіў ён парог царквы і цяпер кожную нядзелю прыслужвае сьвятару на літургіі.

Яўгенія Чаплінская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG