Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Вогненны вершнік» у Горадні


«Вогненны вершнік»

«Вогненны вершнік»

У Гарадзенскай выставачнай залі адкрылася выстава вітражоў і мастацкага шкла «Празрыстае спалучэньне», прысьвечаная Дню аднаўленьня незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі. Аўтары прац — сябры Саюзу мастакоў Літвы.

На выставе прадстаўлена звыш 50 прац 23 аўтараў — сябраў Саюзу мастакоў Літвы. Праца «Вогненны вершнік» найбольш прыцягнула ўвагу гарадзенцаў. Менавіта побач з Пагоняй найбольш фатаграфуюцца і затрымліваюцца, каб яе разгледзець.

У экспазыцыі таксама вітражы, дэкаратыўнае шкло і творы ўтылітарнага прызначэньня, створаныя літоўскімі майстрамі самых розных пакаленьняў за апошнія гады.

Выстава падрыхтаваная пры ўдзеле Генэральнага консульства Літоўскай Рэспублікі ў Горадні. Дарэчы, падчас адкрыцьця літоўскія майстры не забыліся ўзгадаць, што імпульс і магчымасьць разьвіцьця мастацкага шкла ў Літве дала практыка літоўскіх мастакоў, у тым ліку і на базе шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы Лідзкага раёну.

Працы літоўскіх майстроў прадстаўленыя ў Горадні на выставе «Празрыстае спалучэньне»

Працы літоўскіх майстроў прадстаўленыя ў Горадні на выставе «Празрыстае спалучэньне»

XS
SM
MD
LG