Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «Разам» з Гомеля падтрымаў ІП і Кангрэс дэмакратычных сіл


Адзін зь лідэраў руху салідарнасьці «Разам» Аляксандар Макаеў

Адзін зь лідэраў руху салідарнасьці «Разам» Аляксандар Макаеў

Актывісты руху салідарнасьці «Разам» у Гомелі на сходзе актывістаў арганізацыі заявілі пра падтрымку прадпрымальнікаў і выказаліся за правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін з кіраўнікоў арганізацыі ў Менску, прадпрымальнік Аляксандар Макаеў.

«Актывісты руху выказаліся за тое, што падмуркам у правядзеньні Кангрэсу дэмакратычных сілаў мае быць Канстытуцыя Беларусі 1994 году. Форум дэмакратычных сілаў, у сваю чаргу, мае падтрымаць Віленскі мэмарандум „Аб захадах па забесьпячэньні незалежнасьці Беларусі“. Гэта асабліва важна з гледзішча падзеяў ва Украіне. Пуцінскі рэжым сёньня ёсьць пагрозай для Беларусі, а таму мы заклікаем беларусаў да актывізацыі высілкаў у справе абароны незалежнасьці краіны».

Як паведаміў Аляксандар Макаеў, гомельскія актывісты «Разам» заклікалі праваабаронцаў і людзей добрай волі падтрымаць прадпрымальнікаў у адстойваньні іхніх правоў, а таксама — прызнаць праваабаронцаў Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага палітычнымі вязьнямі і дамагацца іх неадкладнага вызваленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG