Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову ўкраінцаў лічаць менскія пагадненьні нявыгаднымі для краіны


Такі вынік апытаньня, праведзенага вядомым ва Ўкраіне Інстытутам Гаршэніна 8-17 лютага сярод 2.000 рэспандэнтаў (акрамя акупаванага Крыму і тэрыторыяў, якія знаходзяцца пад кантролем расейскай арміі і баевікоў у шэрагу раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей). Вынікі дасьледаваньня былі прадстаўленыя 1 сакавіка ў Кіеве.

Як паведамляе БелаПАН, 28,2% апытаных прытрымліваюцца супрацьлеглага пункту гледжаньня. 45,9% грамадзян ускладаюць адказнасьць за невыкананьне пагадненьняў на Расею, «менш за 15%» — на Ўкраіну.

51,2% рэспандэнтаў не падтрымліваюць ідэю рэфэрэндуму аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю пра асаблівы статус Данбасу, прадугледжаных менскімі дамоўленасьцямі. Калі б такі рэфэрэндум усё ж адбыўся, большасьць прагаласавала б супраць унясеньня зьменаў у асноўны закон.

Менш за чвэрць апытаных (22,3%) пагадзіліся б на амністыю асобам, якія ваявалі на баку «ДНР» і «ЛНР», прызнаных Украінай тэрарыстычнымі арганізацыямі. Больш за 60% рэспандэнтаў супраць такога кроку.

34,1% грамадзян бачаць выхад з сытуацыі, якая склалася на Данбасе, у наступе ўкраінскай арміі для аднаўленьня кантролю над усёй тэрыторыяй.

Аб саміх менскіх пагадненьнях ведаюць 80,5% апытаных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG