Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на расейскай шахце «Паўночная» мог адбыцца ў любы момант. І пра гэта ведалі даўно.

У выніку трох выбухаў на шахце «Паўночная» ў Варкуце пад заваламі засталіся 26 шахцёраў, яшчэ пяцёра загінулі і дзевяць чалавек знаходзяцца ў шпіталях. Акрамя таго, загінулі пяцёра супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый РФ. Выратавальныя працы спыненыя. Людзі, якія засталіся пад заваламі, афіцыйна прызнаныя загіблымі.

З 29 лютага іх сем’ям пачалі выплачваць кампэнсацыі. Кіраўніцтва кампаніі «Воркутауголь», якой належыць шахта, паведаміла, што спрагназаваць трагедыю было немагчыма і аварыя мае прыродны характар. Rus2Web пагаварыў з супрацоўнікамі шахты «Паўночная» і сваякамі тых, хто застаўся пад заваламі, — яны з вэрсіяй кіраўніцтва катэгарычна ня згодныя і вераць, што людзі пад зямлёй яшчэ жывыя.

Натальля Трасуха, жонка загіблага шахцёра Вячаслава Трасухі:

«Пра тое, што адбылася аварыя, я даведалася ад сяброўкі ўжо праз некалькі гадзін пасьля катастрофы. Я пачала тэлефанаваць па ўсіх тэлефонах, якія былі, нідзе не ўздымалі трубку. Усю ноч пасьля аварыі мы сядзелі ў актавай залі на тэрыторыі шахты і чакалі хоць нейкіх навінаў. З боку кіраўніцтва шахты не было ўвогуле ніякіх паведамленьняў. Нас ня ўводзілі ў курс справы, проста казалі агульныя фразы, тое ж самае, што ўся краіна чула з тэлевізара. Калі мы прыехалі на шахту, ніводнага чалавека з кіраўніцтва да нас не выйшла. Усё было цалкам засакрэчана. Спачатку кіраўніцтва казала, што тры дні наогул выратавальныя працы на шахце весьціся ня будуць, таму што недастаткова спэцыялістаў. Мы былі ў шоку. Толькі калі выехала МНС, аб тым, што здарылася даведалася ўся краіна, працы па выратаваньні ўсё-ткі пачаліся.

Майму мужу 48 гадоў, больш за 15 з іх ён адпрацаваў на шахце падземным электрасьлесарам. У нас зь ім дзьве дачкі, 20 і 15 гадоў. Зарплата ў мужа залежала ад выпрацоўкі, у сярэднім атрымлівалася каля 50 тысяч рублёў у месяц. У дадзены момант гэта была адзіная крыніца даходу нашай сям’і. Я нядаўна звольнілася, зараз мы з дочкамі засталіся бяз сродкаў да існаваньня. Калі быў першы сход сваякоў шахцёраў, там сядзелі прадстаўнікі МНС, рускай праваслаўнай царквы, але не было нікога з кіраўніцтва шахты. На нашыя пытаньні яны адказвалі альбо маўчаньнем, альбо проста іх ігнаравалі.

Але адміністрацыяй была дадзена каманда датчыкі, якія фіксуюць ўтрыманьне мэтану, накрываць, закопваць, каб яны не спрацавалі. Гэта звычайная практыка на шахце. Калі паказчыкі гэтых прыбораў нават трохі перавышаюць норму, яны спрацоўваюць, і ўсё абсталяваньне спыняецца.

Людзі выказвалі на сходзе шмат прэтэнзій: усё кіраўніцтва шахты ведала пра пагрозу ўдару, пра жахлівую загазаванасьць, але людзі працавалі. Мой муж даўно казаў пра тое, што на шахце ідзе газ і ёсьць пагроза выбуху, асабліва ў апошні час. Але адміністрацыяй была дадзена каманда датчыкі, якія фіксуюць ўтрыманьне мэтану, накрываць, закопваць, каб яны не спрацавалі. Гэта звычайная практыка на шахце. Калі паказчыкі гэтых прыбораў нават трохі перавышаюць норму, яны спрацоўваюць, і ўсё абсталяваньне спыняецца. Уяўляеце якая там была канцэнтрацыя мэтану, калі адбылося ўжо тры выбухі і пачаліся жахлівыя пажары? На сходзе сваякі шахцёраў пыталіся, дзе начальнік па тэхніцы бясьпекі, які дазволіў людзям спусьціцца ў шахту. Мы хацелі паглядзець яму ў вочы, але ён так і не зьявіўся. На другім сходзе 27 лютага нам ужо паведамілі, што сытуацыя безвыходная, хутчэй за ўсё, выратаваць людзей нельга. Нягледзячы ні на што, я да гэтага часу спадзяюся, што муж жывы. Мне ўжо прыносяць спачуваньні, але пакуль мы ня бачылі целы, яны для нас жывыя.

28 лютага мы з дачкой былі ў Сьледчым камітэце, далі сьледчым ўсю інфармацыю, якую нам удалося сабраць у сваякоў і работнікаў шахты «Паўночная». Мы далі ім нямала доказаў таго, што ў працы вяліся з парушэньнем тэхнікі бясьпекі. Там ёсьць фотаздымкі датчыкаў з паказчыкамі, якія перавышаюць норму, дастаткова матэрыялаў, якія даказваюць віну тых, хто адказвае за ўмовы працы шахцёраў.

Ніколі да гэтага шахцёраў не страхавалі. Тры гады таму ў нас была трагедыя на «Варкуцінскай» шахце, там сваякам загіблых таксама абяцалі выплаціць кампэнсацыі, але людзі так і не атрымалі ніякіх грошай.

Супрацоўнікі Сьледчага камітэта самі нас запрасілі, убачыўшы, што мы ў інтэрнэце выкладваем важную інфармацыю. Пасьля трагедыі прайшлі чуткі, што незадоўга да аварыі кіраўніцтва прадпрыемства застрахаваў кожнага работніка на 10 з лішнім мільёнаў рублёў, але ніхто пра гэта ня ведаў. Узьнікае пытаньне: чаму яны гэта зрабілі, чаму гэта супала з аварыяй? Ці было гэта выпадковым супадзеньнем? Ніколі да гэтага шахцёраў не страхавалі. Тры гады таму ў нас была трагедыя на «Варкуцінскай» шахце, там сваякам загіблых таксама абяцалі выплаціць кампэнсацыі, але людзі так і не атрымалі ніякіх грошай. Мы вырашылі, што будзем змагацца, будзем настойваць на аб’ектыўным расьсьледаваньні, весьці ўласнае расьсьледаваньне таго, што здарылася. Калі прымаць усё самае горшае, людзі загінулі, нам нават няма каго будзе пахаваць. Імкнуся трымацца з усіх сілаў, бывае накатвае гістэрыка, але стараемся адзін аднаго падтрымліваць. Калі я пачну біцца і рэзаць сабе вены — гэта таксама ня выйсьце. Яшчэ ж трэба падымаць дачок, толькі пакуль яшчэ не ўяўляю, як я адна буду гэта рабіць«.

Сяргей Праскуракоў, машыніст горных машын на шахце «Паўночная»:

«Я працаваў тады якраз на тым участку, дзе адбылася трагедыя. Падчас аварыі я ня быў у шахце толькі таму, што павінен быў ісьці ў начную зьмену. Адразу пасьля выбуху, мне патэлефанавалі і паведамілі, што там было. Я асабіста знаёмы з тымі хлопцамі, якія засталіся пад зямлёй, я да апошняга спадзяваўся на іх выратаваньне. Зараз, калі людзей ня змогуць дастаць, атрымаецца, што шахта для іх будзе брацкай магілай. Хацелася б расказаць усім, што на самой справе робіцца ў нас на шахтах. Гэта Богам забытае месца, кіраўніцтва прадпрыемства творыць усё, што яму хочацца, каб зарабіць больш грошай. Шмат парушэньняў тэхнікі бясьпекі выпрацоўкі горных пародаў. Напрыклад, агульнавядомы факт, што ў нас на шахце падкручваў датчыкі, якія фіксуюць ўтрыманьне ў паветры газу мэтану. Па ўказаньні начальства прыборы наладжвалі так, каб яны не зашкальвалі і паказвалі лічбы, якія адпавядаюць норме. У рэчаіснасьці ўтрыманьне мэтану ў шахце значна вышэй, чым таго патрабуюць правілы бясьпекі. Зараз тыя, хто даваў указаньні падкручваць датчыкі, хай паглядзяць у вочы сваякам загіблых шахцёраў. Усе работнікі ўпэўненыя, што на шахце «Паўночнай» быў ня горны ўдар, як гаварылася ў афіцыйнай вэрсіі, а выбух газу мэтану.

Гэта Богам забытае месца, кіраўніцтва прадпрыемства творыць усё, што яму хочацца, каб зарабіць больш грошай. Шмат парушэньняў тэхнікі бясьпекі выпрацоўкі горных пародаў.

Я супастаўляю факты, сьведкі кажуць, што чулі два хлапкі. Першы выбух адбыўся як раз у нас на ўчастку, а потым адбыўся другі выбух. Хацелася б, каб камісія правяла аб’ектыўнае расьсьледаваньне, каб вінаватым у трагедыі гэта не сышло з рук, як гэта было тры гады таму пасьля аварыі на шахце «Варкуцінская». Яе кіраўніцтва не было прыцягнута да адказнасьці. Больш за тое, супрацоўнікі адміністрацыі шахты пасьля аварыі атрымалі кіруючыя пасады ў нашай шахце «Паўночная» і спакойна працягвалі працаваць. Як такое можа быць? Начальства кажа, што нібыта ўкладвае велізарныя грошы ў бясьпеку, але я не ведаю, куды гэтыя сродкі на самой справе ідуць.

Я б даўно пакінуў гэтую прафэсію, але іншай працы ў нас у горадзе няма. Звальняцца мне нельга — трэба падымаць маленькага сына, якога я выхоўваю адзін. У Варкуце толькі ў шахце было магчыма больш-менш зарабіць на жыцьцё. На самых складаных участках людзі зарабляюць максымум 80-90 тысяч рублёў у месяц. А на менш складаных участках людзі атрымліваюць у два разы менш — 45 тысяч рублёў, але нават там ёсьць шкода для здароў’я і вялікая верагоднасьць атрымаць траўму. Хіба гэта вялікія грошы за тое, каб рызыкаваць жыцьцём, жыць на Поўначы? Аб’ёмы здабычы вугалю павялічваюцца, а заробак нам не падвышалі гадоў шэсьць.

З боку адміністрацыі шахты ідзе пастаянны прэсінг, людзей запалохваюць: «Будзеш казаць лішняе — пойдзеш шпацыраваць за вароты», кіраўнікі прадпрыемства паводзяць сябе як рабаўладальнікі. Але ўсе маўчаць, баяцца, што іх звольняць. Вось, да чаго гэта маўчаньне прывяло. Калі гэтая аварыя сыдзе з рук кіраўніцтву, аналягічныя трагедыі будуць паўтарацца. Хацелася б, каб ўрадавая камісія старанна апытала ўсіх шахцёраў, звычайных работнікаў«.

Міхаіл Момат, шахцёр брыгады шахты «Паўночная», брат загіблага шахцёра Канстанціна Момата:

«Я сам шахцёр. З загіблымі хлопцамі на шахце „Паўночная“ мы былі ў адной брыгадзе. Мне пашанцавала, што я ў момант аварыі быў у адпачынку. Але мой брат якраз працаваў. Пра яго сьмерць я даведаўся па тэлефоне 25 лютага, у першы ж дзень выбуху. Спачатку я ўбачыў машыны МНС у горадзе і зразумеў, што нешта ня так, пасьля чаго паехаў

Работнікі не маглі адмовіцца ад спуску ў шахту. Кіраўніцтва казала: ня хочаш працаваць — можаш звальняцца. Па-мойму, трагедыі можна было пазьбегнуць, калі б своечасова выветрылі шахту, паставілі больш магутныя вэнтылятары.

на шахту, а затым мне патэлефанавалі. Самае страшнае, што кіраўніцтва „Варкутавугаль“ ведала пра тое, што на шахце „Паўночная“ ў любы момант можа адбыцца выбух. Усе, хто там працаваў, таксама ведалі, што за апошнія месяцы ў тунэлі сабралася вялікая колькасьць газу мэтану. Аднак кіраўніцтва шахты чамусьці так нічога з гэтым і не зрабіла. Больш за тое, узрасла і колькасьць горных удараў (раптоўнае разбурэньне часткі масіву пароды, якая прылягае да падземнай горнай выпрацоўцы. — РС). Што таксама стала адной з прычын трагедыі. Работнікі не маглі адмовіцца ад спуску ў шахту. Кіраўніцтва казала: ня хочаш працаваць — можаш звальняцца. Па-мойму, трагедыі можна было пазьбегнуць, калі б своечасова выветрылі шахту, паставілі больш магутныя вэнтылятары. Аднак чамусьці ўсе гэтыя крокі не былі зробленыя своечасова, і ніхто не паклапаціўся пра жыцьці гарнякоў. На дадзены момант я яшчэ ня ведаю, як мы далей будзем дзейнічаць у гэтай сытуацыі. Аднак пастараемся дастукацца да кіраўніцтва, каб у далейшым падобных трагедый больш не было. Адзінае, чаго я хачу, каб тыя людзі, якія дазволілі гэтай трагедыі здарыцца, былі пакараныя».

Канстанцін Піменаў, шахцёр, дэпутат гарадзкога савета Варкуты:

«Мне вельмі не спадабалася, што старшынёй камісіі па расьсьледаваньні прычынаў аварыі прызначылі віцэ-прэм’ера Аркадзя Дварковіча — чалавека, які далёкі ад нашай галіны. Кіраўніком камісіі трэба было прызначаць чалавека, які мае досьвед працы ў шахце, разумее, што такое горна-геалягічныя ўмовы. Я асабіста размаўляў

Хутчэй за ўсё, быў горны ўдар, які спрыяў выбухаў газу, затым паўстаў пажар, вялікае задымленьне. Але пра гэта гадзін шэсьць пасьля аварыі афіцыйныя асобы маўчалі

з шахцёрамі і інжынэрна-тэхнічнымі спэцыялістамі шахты Паўночная. Яны казалі, што ідзе значнае павышэньне выдзяленьня мэтану. Пра гэта ведалі ўсе службовыя асобы, але спадзяваліся на „авось“, што як-небудзь пранясе. Прычына аварыі — менавіта выбух мэтану, а не проста горны ўдар. Горныя ўдары маюць меншую магутнасьць, яны нярэдка здараліся на шахтах „Камсомольская“, „Варкуцінская“ і „Паўночная“. Хутчэй за ўсё, быў горны ўдар, які спрыяў выбухаў газу, затым паўстаў пажар, вялікае задымленьне. Але пра гэта гадзін шэсьць пасьля аварыі афіцыйныя асобы маўчалі. Як я магу меркаваць па сваім вопыце работы, шанцаў выратавацца ў 26 чалавек, якія засталіся пад зямлёй, практычна не было. Яны знаходзіліся ў замкнёнай прасторы, хто не загінуў падчас выбуху, той задыхнуўся ад дыму і недахопу кіслароду. Усім хочацца спадзявацца на цуд, але, хутчэй за ўсё, усе яны загінулі».

XS
SM
MD
LG