Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэст: За каго я б галасаваў на выбарах у ЗША


Свабода прапануе бадай самы падрабязны тэст поглядаў на ключавыя палітычныя пытаньні і супадзеньні поглядаў з «кандыдатамі ў кандыдаты».

Пакуль невядома, хто прадставіць у ЗША дзьве асноўныя партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 8 лістапада 2016 году. Але вядомыя «кандыдаты ў кандыдаты» — прэтэндэнты на тое, каб быць выстаўленымі кандыдатамі ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі. На рэгіянальных «перадвыбарах» партыйных кандыдатаў ужо вызначыліся некаторыя фаварыты, лёс кандыдатаў будзе практычна вызначаны ў «супэраўторак» (сёньня ўначы паводле менскага часу).

За каго б галасавалі вы, калі б мелі права голасу ў ЗША? Чытач сайта Свабоды прапанаваў пераклад аднаго з самых падрабязных і дэталёвых тэстаў палітычных поглядаў з сайта isidewith.com, па праходжаньні якога можна атрымаць ня проста рэкамэндацыю галасаваць за таго ці іншага кандыдата, а пабачыць супадзеньні і разыходжаньні з праграмамі ўсіх «кандыдатаў у кандыдаты».

Прайсьці тэст >>>

Паглядзець пераклад >>>

Як карыстацца тэстам:

— Тэст па змоўчаньні прапануе простыя адказы ўзроўню «так» і «не» (Yes, No). Больш дэталёвыя варыянты адказу можна даць, націснуўшы «іншыя сьцьверджаньні» (Other stances). У перакладзе прыведзеныя ўсе варыянты адказаў. Самым апошнім варыянтам прапануецца свой адказ (Add your own stance), які можна ўпісаць уручную.

— Найперш прапануецца некалькі асноўных пытаньняў кожнай тэматыкі (сацыяльнай, эканамічнай, зьнешнепалітычнай...). Для больш дакладных вынікаў прапануюцца дадатковыя пытаньні, якія адкрываюцца па націсканьні на «паказаць яшчэ пытаньні» (Show N more questions) у канцы тэматычнага блоку. У перакладзе прыведзеныя ўсе пытаньні, у тым ліку дадатковыя.

— Каб пазначыць, якое пытаньне для вас важнейшае, а па якім разыходжаньні з кандыдатам можна сьцярпець, пазначце важнасьць на шкале «Наколькі вам гэта важна?» (How important is this for you?), якая разьмешчаная на настольных кампутарах зьлева ад пытаньня, на смартфонах і пляншэтах зьяўляецца пад варыянтамі адказу пасьля выбару аднаго зь іх. Варыянты на шкале — ад «Найменей важна» зьлева да «Найболей важна» справа.

— Побач з кожным пытаньнем на сайце тэсту ёсьць кнопка «даведацца болей» (Learn more) альбо пытальнік у крузе (на мабільных прыладах). Па націсканьні даецца падрабязнае тлумачэньне. У перакладзе прыводзяцца аўтарскія тлумачэньні толькі да некаторых пытаньняў, зь якімі найхутчэй незнаёмыя беларусы.

— Каб завершыць тэст і атрымаць вынікі, трэба націснуць кнопку «Паказаць мае вынікі» (Show my results) пасьля ўсіх пытаньняў. Праз паўхвіліны сайт выдасьць супадзеньні поглядаў карыстальніка з заявамі кожнага «кандыдата ў кандыдаты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG