Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат пра Януковіча: кліента адхілілі неканстытуцыйна, ён вернецца ва Ўкраіну


Віктар Януковіч дае інтэрвію BBC у чэрвені 2015 году

Віктар Януковіч дае інтэрвію BBC у чэрвені 2015 году

Адвакат экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча заявіў, што той хоча вярнуцца ў Кіеў, і для гэтага «будуць зробленыя прававыя крокі».

«Януковіч зь сябе паўнамоцтваў прэзыдэнта не складаў і не самаўхіліўся ад кіраўніцтва краінай. Працэдура адхіленьня кліента ад пасады была праведзена з грубым парушэньнем Канстытуцыі Ўкраіны. Нельга было праводзіць гэтую працэдуру не ў парадку імпічмэнту, а пастановай Вярхоўнай Рады», — заявіў адвакат Віктар Сярдзюк у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Главком».

Віктар Януковіч зьбег з Украіны ў лютым 2014 году пасьля масавых расстрэлаў ўдзельнікаў пратэстаў на майдане Незалежнасьці ў Кіеве. З тых часоў ён хаваецца на тэрыторыі Расеі, якая не адказвае на запыты Ўкраіны аб яго выдачы ў рамках міжурадавых дамоўленасьцяў.

Як паведамлялі ў Генпракуратуры Ўкраіны, супраць былога прэзыдэнта Ўкраіны распачалі некалькі крымінальных спраў, у тым ліку па злачынствах на Майдане, па злачыннай арганізацыі і па кампаніі «Укртэлеком».

Вярхоўная Рада Ўкраіны 22 лютага 2014 году 328 галасамі падтрымала пастанову аб адхіленьні Віктара Януковіча з пасады прэзыдэнта Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG