Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Міжземнае мора сёлета перасеклі больш як 131 тысяча мігрантаў


Італьянскія ваенныя маракі ратуюць мігрантаў у Міжземным моры 28 студзеня 2016 году.

Італьянскія ваенныя маракі ратуюць мігрантаў у Міжземным моры 28 студзеня 2016 году.

Больш за 122 тысяч прыплылі ў Грэцыю, большасьць — з Сырыі.

За два месяцы 2016 году 131 724 чалавекі прыбылі ў Эўропу, пераплыўшы Міжземнае мора, з ахопленых канфліктамі рэгіёнаў, — такія зьвесткі агучылі чыноўнікі ААН, якія займаюцца дапамогай уцекачам. Гэта больш, чым прыбыло ў Эўропу за пяць першых месяцаў мінулага году. Усяго па выніках 2015 году ў Эўропу прыбыло больш за 1 мільён мігрантаў.

122 637 чалавек прыбылі ў Эўропу праз узьбярэжжа Грэцыі, дзе берагавая лінія складаецца з мноства дробных выспаў. Большасьць, паводле ААН, былі ўцекачамі з Сырыі, дзе ў цяперашні час ідзе вайна.

Паводле дадзеных ААН, па стане на панядзелак у Грэцыі прыкладна 24 тысячы ўцекачоў знаходзіліся бяз даху над галавой.

XS
SM
MD
LG