Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавечаскія» беларусы


Жак-Эжэн Фэен, «Дзіцячы пацалунак» (1865)

Жак-Эжэн Фэен, «Дзіцячы пацалунак» (1865)

Ва ўнівэрсытэце неяк запытаўся ў студэнтаў, якая вызначальная рыса беларуса.

Чакана, зь вялікім адрывам перамагла талерантнасьць. Пытаюся, што азначае талерантнасьць? Ну, кажуць, гэта калі ўспрымаюць і ставяцца да іншых, чужых і непадобных да нас, з шанаваньнем, не варожа...

— Добра, — кажу — а што будзе, калі, напрыклад, Вы — і я паказваю на ладную дзяўчынку — закахаліся б у чарнаскурага афрыканца і прывялі яго дахаты? Што Вам сказалі б Вашы бацькі?

— Я не закахаюся! Нэгры павінны жыць у сябе, мы ў сябе... — адказала пасьля шоку яна.

І тут яе сяброўка па парце, вельмі ўпэўнена:

— Сказалі б: СУЧКА!

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG