Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса мае намер падаць у суд на Інстытут Нацыянальнай памяці


Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць» Лех Валэнса мае намер падаць у суд на Інстытут Нацыянальнай памяці (ІНП), які апублікаваў дакумэнты пра ягоную агентурную мінуўшчыну ў 1970-я гады. Пра гэта ён заявіў журналістам у Гданьску.

Паводле яго, справа скончыцца супрацьстаяньнем у судзе. Валэнса сказаў, што пачне справу, калі ў яго распараджэньні будуць доказы. Ён заявіў, што ведае, як гэта было зроблена, але пакуль ня можа давесьці. «Калі я знайду магчымасьць даказаць, мы скончым справу ў судзе», — адзначыў ён. Паводле Валэнсы, ён мае намер атрымаць у ІНП матэрыялы, якія яго кампрамэтуюць.

У панядзелак пракуроры з Інстытуту нацыянальнай памяці і супрацоўнікі паліцыі правялі ператрус у доме былога першага сакратара ЦК ПОРП нябожчыка генэрала Войцеха Ярузэльскага. Інфармацыя была пацьверджаная сям’ёй Ярузэльскага, прадстаўнікі якой паведамілі, што пракуроры цікавіліся асабістым архівам генэрала. Летась ІНП пачаў расьсьледаваньне дакумэнтаў, якія нібыта даказвалі, што Ярузэльскі супрацоўнічаў з вайсковай контравыведкай ў 1940-х і 1950-х гадах.

Ярузэльскі быў прэм’ер-міністрам камуністычнай Польшчы з 1981 да 1985 году і кіраўніком дзяржавы з 1985 да 1990 году, калі яго зьмяніў абраны дэмакратычным шляхам Лех Валэнса. У 1990 годзе сышоў з палітычнай арэны, а ў 1991 годзе — з войска. 25 траўня 2014 году ён памёр на 91-м годзе жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG