Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў лічыць сваімі галоўнымі дасягненьнямі свабоду і галоснасьць


Міхаіл Гарбачоў падча сёньншняй прэзэнтацыі.

Міхаіл Гарбачоў падча сёньншняй прэзэнтацыі.

Экс-прэзыдэнт СССР прыняў сёньня ўдзел у прэзэнтацыі кнігі «Гарбачоў у жыцьці», падрыхтаванай «Гарбачоў-Фондам». Кніга больш чым на 700 старонак выйшла напярэдадні юбілею палітыка, якому 2 сакавіка спаўняецца 85 гадоў.

У абшырны зборнік увайшлі ўспаміны, інтэрвію, дакумэнты, лісты, артыкулы самога Гарбачова, а таксама яго дарадцаў і памочнікаў, дзеячаў культуры, журналістаў, прадпрымальнікаў, герархаў Расейскай праваслаўнай царквы.

Выступаючы на прэзэнтацыі, Гарбачоў запэўніў, што застаецца верны ідэям перабудовы. «Я быў і застаюся адданы той ідэі і выбару, які я зрабіў», — падкрэсьліў ён. Па словах былога савецкага лідэра, калі б ён застаўся на чале дзяржавы, то праводзіў бы рэформы «эвалюцыйным шляхам і без усялякіх шокаў». Ён таксама заклікаў пераадолець наступствы сталінізму ў грамадзтве: «Я шчыра кажу — сталінізм трэба пераадолець. Мільёны сышлі з-за Сталіна».

Адказваючы на пытаньне журналістаў пра сучасную дзяржаўную палітыку, Гарбачоў гаварыў пра неабходнасьць чэсных выбараў: «трэба даць магчымасьць — як мы ў 1989-м далі ўпершыню ў гісторыі нашай дзяржавы — адкрыта галасаваць, рабіць выбар.» Паводле апошняга савецкага прэзыдэнта, сумленныя выбары служаць ачышчэньню ўлады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG